Logo Polskiego Radia
Print

На польска-ўкраінскай мяжы пачынаюцца Эўрапейскія Дні добрасуседзтва

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.08.2018 09:17
Польскае Збэрэжэ і ўкраінскія Адамчукі на чатыры дні злучыць пантонны мост.
Здымак мае ілюстрацыйны характарЗдымак мае ілюстрацыйны характарpixabay.com/CC0 Creative Commons

На чатыры дні – да нядзелі, польскі і ўкраінскі берагі Бугу ў гміне Воля Угруска ў Люблінскім ваяводзтве, злучыць пантонны мост і будзе адчынены часовы прапускны пункт. Можна будзе тудою перасякаць мяжу пешшу або на ровары.

Мэта Эўрапейскіх дзён добрасуседзтва – актывізаваць кантакты і супрацоўніцтва і органаў мясцовага самакіраваньня і жыхароў памежных рэгіёнаў, знаёміць з Палесьсем з яго азёрамі і прыродай, а таксама прасоўваць ідэю стварэньня пастаяннага дарожнага пераходу Збэрэжэ-Адамчукі.

Сярод прапаноў, падрыхтаваных арганізатарамі Эўрапейскіх Дзён добрасуседзтва ўключаны спартыўныя мерапрыемствы, канцэрты, рыбалоўныя спаборніцтвы і кірмаш над Бугам у Адамчуках.

Эўрапейскія Дні добрасуседзтва Збэрэжэ – Адамчукі арганізуюцца ўжо 14 гадоў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт