Logo Polskiego Radia
Print

Чатыры полькі атрымалі тытул праведніка

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.08.2018 13:11
Палякі складаюць найбольшую групу сярод асобаў адзначаных тытулам „Праведнік народаў сьвету”.
Mэдаль атрымала Яніна Гарбень (Janina Garbień). Mэдаль атрымала Яніна Гарбень (Janina Garbień). PAP/Jacek Turczyk

Чатыры полькі атрымалі тытул праведніка
Палякі складаюць найбольшую групу сярод асобаў адзначаных тытулам „Праведнік народаў сьвету”.
Чарговыя чатыры полькі атрымалі тытул „Праведнік народаў сьвету”, то бок узнагароду, якую ізраільскі Інстытут Яд ва-Шэм прысуджае за выратаваньне габрэяў падчас Другой сусьветнай вайны.
Цырымонія ўручэньня ўзнагароды адбылася ў чацьвер у Габрэйскім гістарычным інстытуце ў Варшаве. Падчас мерапрыемства мэдаль атрымала Яніна Гарбень (Janina Garbień). Пасьмяротна ўзнагароджаныя былі таксама ейная маці Казімера Ясік (Kazimiera Jasik) і дзьве сястры Марыя Міляшэвіч (Maria Milaszewicz) і Гелена Краўчык (Helena Krawczyk).
Усе яны былі заангажаваныя ў дапамогу 10-гадовай дзяўчынцы Ларысе Шторхан (Larissa Sztorchan), цяпер па прозьвішчы Кэйн. Больш за паўстагодзьдзя пасьля вайны, жанчына сустрэлася з нашчадкамі сям'і, дзякуючы якой выжыла Галакост.
Ларыса Кэін вельмі эмацыйна гаварыла пра сяброўства зь сям’ёй Яніны Гарбень, якое працягваецца па сёньняшні час.
У сваю чаргу амбасадар Ізраіля ў Польшчы Анна Азары падкрэсьліла, што асобы, якія ратавалі габрэяў рызыкавалі сваім жыцьцём й жыцьцём сваіх блізкіх. Гэта, паводле яе, доказ іх гераізму.
Палякі складаюць найбольшую групу сярод асобаў адзначаных тытулам „Праведнік народаў сьвету”. Да студзеня гэтага году яго атрымалі больш за 6 800 палякаў.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт