Трамп уводзіць санкцыі супраць Расеі
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
25.08.2018 10:00
Вашынгтон пакарае Маскву за атручваньне Скрыпалёў.
Дональд ТрампФота: EPA/JIM LO SCALZO
27 жніўня ўвойдуць у дзеяньне санкцыі ЗША ў дачыненьні да Расеі. Яны зьвязаны з выкарыстаньнем расейскімі спэцслужбамі ў Вялікабрытаніі атрутнай субстанцыі «Навічок».
Дзярждэпартамэнт ЗША плянуе спыніць фінансавую дапамогу Расеі і скасаваць некаторыя кантракты на продаж зброі, адмовіцца ад прадстаўленьня крэдытаў Маскве і забараніць экспарт некаторых тавараў і тэхналёгій.
Пра ўвядзеньне санкцый было абвешчана адміністрацыяй прэзыдэнта Дональда Трампа 8 жніўня.
Злучаныя Штаты абвінавачваюць Расею ў выкарыстаньні атрутнага хімікату «Навічок», які паралізуе чалавека і выклікае сутаргавы стан. «Навічок» быў выкарыстаны супраць брытанскага агента Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі ў Злучаным Каралеўстве ў пачатку сакавіка гэтага года. Такім чынам, Расея, паводле даных Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША, парушыла міжнароднае права.
Расея адкідае абвінавачваньні. Яна патрабуе адкрытага і празрыстага расьсьледаваньня выпадкаў атручваньняў у Вялікабрытаніі.
У пачатку ліпеня, у тым жа рэгіёне, дзе атруціліся Скрыпалі, атруціліся два іншыя чалавекі, адзін зь якіх загінуў.
IAR/вк