Logo Polskiego Radia
Print

У Флорыдзе адбыўся напад на ўдзельнікаў чэмпіянату па відэагульнях

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 27.08.2018 11:53
Імаверна, што пасьля паганага выступу сваёй каманды, разьюшаны юнак пачаў страляць па прысутных.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакphoto:pixabay.com/Creative Commons CC0

У Фларыдзе адбыўся напад на ўдзельнікаў чэмпіянату па відэагульнях
Трагедыя адбылася падчас турніру па відэагульнях у Джэксанвіле, штат Фларыда. Зламысьнік пачаў весьці агонь па ўдзельнікам мерапрыемства, пасьля чаго зьдзейсьніў самагубства. Паводле паведамленьняў шэрыфа Джэксанвіля Майка Ўільемса, у выніку страляніны былі забітыя 2 чалавека, 11 атрымалі раненьні.
Апроч таго Ўільямс удакладніў, што нападніку было 24 гады, а звалі яго Дэвід Кац. Кац зьяўляўся ўдзельнікам чэмпіянату, імаверна, што пасьля пагана выступу каманды Каца, разьюшаны юнак пачаў страляць па прысутных.
Шэрыф Уільямс дадаў, што нападнік параніў 9 чалавек, яшчэ 2 асобы атрымалі раненьні ўцякаючы ад страляніны. Адзін з пацярпелых знаходзіцца ў цяжкім стане.
Гэта быў трэці выпадак страляніны ў грамадзкім месцы ў Фларыдзе на працягу апошніх двух гадоў. Сёлета ў лютым падчас нападу ў школе ў Парклэндзе загінулі 17 чалавек. Пасьля чарговага тэракта у ЗША абвастралася агульнанацыянальная дыскусія аб магчымасьці абмежаваньня вольнага гандлю зброяй.
эж


Трагедыя адбылася ў нядзелю 26 жніўня падчас турніру па відэагульнях у Джэксанвіле, штат Флорыда. Зламысьнік пачаў весьці агонь па ўдзельнікам мерапрыемства, пасьля чаго зьдзейсьніў самагубства. Паводле паведамленьняў шэрыфа Джэксанвіля Майка Ўільемса, у выніку страляніны былі забітыя 2 чалавека, 11 атрымалі раненьні.

Апроч таго Ўільямс удакладніў, што нападніку было 24 гады, а звалі яго Дэвід Кац. Кац зьяўляўся ўдзельнікам чэмпіянату, імаверна, што пасьля паганага выступу каманды Каца, разьюшаны юнак пачаў страляць па прысутных. Шэрыф Уільямс дадаў, што нападнік параніў 9 чалавек, яшчэ 2 асобы атрымалі раненьні ўцякаючы ад страляніны; адзін з пацярпелых знаходзіцца ў цяжкім стане.

Гэта быў трэці выпадак страляніны ў грамадзкім месцы ў Флорыдзе на працягу апошніх двух гадоў. Сёлета ў лютым падчас нападу ў школе ў Парклэндзе загінулі 17 чалавек. Пасьля чарговага тэракта у ЗША абвастралася агульнанацыянальная дыскусія аб магчымасьці абмежаваньня вольнага гандлю зброяй.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт