Студэнты з Вроцлава занялі 2-е месца ў конкурсе НАСА
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
31.08.2018 08:06
Яны стварылі праект спускальнага апарата на Марс з загрузкай у 10 тон.
крыніца: http://www.scorpio.pwr.edu.pl
Распрацаваны польскімі студэнтамі марсіянскі пасадачны модуль «Eagle» заняў 2-е месца ў міжнародным конкурсе, зладжаным міжнароднай арганізацыяй The Mars Society і НАСА.
Задача ўдзельнікаў праекту заключалася ў тым, каб стварыць праект спускальнага апарата на Марс, які забясьпечыць 10-тонную загрузку.
У сваіх працах студэнты маглі выкарыстоўваць толькі даступныя тэхналёгіі або тыя, якія могуць быць распрацаваны да 2026 г. Прапанаваныя канструкцыі павінны былі быць простымі, бясьпечнымі і таннымі.
У конкурсе прынялі ўдзел 15 камандаў з усяго сьветам, і ў лік пяці лепшых, акрамя палякаў, увайшлі каманды з Францыі і ЗША, а таксама дзьве зьмешаныя групы: нямецка-швэдзкая і італьянска-індыйская. Студэнты з Вроцлава занялі другое месца і атрымалі прыз 5 тысяч даляраў.
Аўтары праекта зьяўляюцца студэнтамі Навуковага таварыства нетрадыцыйных аўтамабіляў Off-Road Вроцлаўскага тэхналягічнага ўнівэрсытэта. Студэнты падкрэсьліваюць, што найбольш складанай задачай было распрацаваць мэтад запаволеньня судна ў працэсе ўваходу ў атмасфэру.
«Адзінае разумнае рашэньне ўяўляе сабой спалучэньне некалькіх мэтадаў запаволеньня. У нашай канструкцыі зьяўляюцца аэрадынамічнае тармажэньне з дапамогай модуля HIAD (Hypersonic Inflatable Aerodynamic Decelerator), а таксама выкарыстаньне ракетных рухавікоў у канчатковай фазе пасадкі», – распавяла Юстына Пэльц, старшыня Навуковага кола Off-Road.
Праект польскіх студэнтаў выкарыстоўвае, сярод іншага, тэхналёгію 3D друку электронных сыстэм, што дапамагло зьменшыць вагу гэтых сыстэм і трымаць выдаткі на нізкім узроўні.
Пётр Дачакальскі(РАР)/яс