Logo Polskiego Radia
Print

Што мацней аб'ядноўвае - бізнэс ці агульныя каштоўнасьці?

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.09.2018 14:56
  • 4.09_пульс эканомікі.mp3
Гэтае пытаньне абмяркоўваюць у Крыніцы Гурскай удзельнікі XXVІІІ Эканамічнага форуму.
http://www.ey.com/PL/pl/home

Каля 5 тысяч чалавек прымуць удзел у сёлетнім Эканамічным Форуме ў Крыніцы. Мерапрыемства пачынаецца сёньня і працягнецца тры дні. Удзельнікамі зьяўляюцца палітыкі, прадпрымальнікі, прадстаўнікі мясцовых уладаў, прадстаўнікі навукі й экспэрты разнастайных галін.

Аўтар ідэі й арганізатар Эканамічнага форуму Зыгмунт Бэрдыхоўскі сказаў Польскаму радыё, што адной з вядучых тэмаў сёлетняй сустрэчы зьяўляюцца эўрапейскія каштоўнасьці і абарона інтарэсаў Эўропы.

З.Бэрдыхоўскі: Працэс інтэграцыі пачынаўся з перакананьня, што супольныя інтарэсы, супольны бізнэс зьяўляюцца забесьпячэньнем ад канфліктаў. Аднак гэты мэханізм вычарпаўся і ўсё часьцей перамагае меркаваньне, што падставай інтэграцыі мусяць быць не інтарэсы, не бізнэс а каштоўнасьці.

Эканамічны Форум пачаўся а 13.30 польскага часу ў мястэчку Крыніца Гурска на поўдні Польшчы. Сярод тэм, якія абмяркоўваюцца ў першы дзень мерапрыемства, між іншым, стартапы, прафэсійная адукацыя, ажыцьцяўленьне збору падаткаў, чыгуначныя інвэстыцыі й жыльлёвая гаспадарка.

Эканамічны Форум у Крыніцы ладзіцца ўжо 28-ы па ліку раз. Яго арганізатарам зьяўляецца Інстытут усходніх дасьледаваньняў (Instytut Studiów Wschodnich). Мэдыйны патранат узяло Польскае радыё.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт