Ілон Маск сыдзе з пасады кіраўніка кампаніі Tesla
Гэта пакараньне за неадназначныя паведамленьні бізнэсмэна на Фэйсбуку.
Ілон Маск адмовіцца ад старшынства ў радзе дырэктараў кампаніі Tesla, якая займаецца, у прыватнасьці, вытворчасьцю электрычных аўтамабіляў.
Гэта адна з умоў пагадненьня, якое амэрыканскі мільярдэр заключыў з Камісіяй па каштоўных паперах і біржах. Бізнэсмэн будзе прымушаны таксама заплаціць 20 мільёнаў даляраў штрафу, але застанецца ў кіраўніцтве кампаніі.
Камісія падала на Маска ў суд за яго паведамленьні на Твітары, у якіх намякаў, што плянуе выкупіць акцыі каманіі й выйсьці з фондавай біржы. Гэта прычынілася да раптоўнага росту цаны акцый кампаніі Tesla. Пазьней, аднак, Маск паведаміў, што адмаўляецца ад гэтага пляну.
Камісія па каштоўных паперах і біржам, абвінаваціла бізнэсмэна ў перадачы інвэстарам ілжывай і падманлівай інфармацыі.
Паводле пагадненьня, Маск ня будзе выконваць функцыі генэральнага дырэктара кампаніі Tesla на працягу 3 гадоў.
Нагадаем, Ілон Маск кіруе таксама кампаніяй SpaceX, якая будуе ракеты й касьмічныя караблі.
аз
Ілон Маск адмовіцца ад старшынства ў радзе дырэктараў кампаніі Tesla, якая займаецца, у прыватнасьці, вытворчасьцю электрычных аўтамабіляў.
Гэта адна з умоў пагадненьня, якое амэрыканскі мільярдэр заключыў з Камісіяй па каштоўных паперах і біржах. Бізнэсмэн будзе прымушаны таксама заплаціць 20 мільёнаў даляраў штрафу, але застанецца ў кіраўніцтве кампаніі.
Камісія падала на Маска ў суд за яго паведамленьне ў Твітэры, у якім намякаў, што плянуе выкупіць акцыі каманіі й выйсьці з фондавай біржы. Гэта прычынілася да раптоўнага росту цаны акцый кампаніі Tesla. Пазьней, аднак, Маск паведаміў, што адмаўляецца ад гэтага пляну.
Камісія па каштоўных паперах і біржах, абвінаваціла бізнэсмэна ў перадачы інвэстарам ілжывай і падманлівай інфармацыі.