Logo Polskiego Radia
Print

РЭ i ЭЗ заклікалі Беларусь увесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.10.2018 08:11
10 кастрычніка адзначаецца Эўрапейскі й Сусьветны дзень барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня.
Photo: Council of Europe/wikipedia.org/CC BY 3.0

Рада Эўропы й ЭЗ заклікалі Беларусь увесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне
10 кастрычніка адзначаецца Эўрапейскі й Сусьветны дзень барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня.
Рада Эўропы й Эўразьвяз зноў заклікалі Беларусь увесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне. Сумесная заява вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі й генэральнага сакратара Рады Эўропы зроблена напярэдадні Эўрапейскага й Сусьветнага дня барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня, які адзначаецца 10 кастрычніка.
У дакумэнце, апублікаваным на сайце Прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі, гаворыцца пра „рашучае непрыняцьце” сьмяротнага пакараньня „пры любых акалічнасьцях і ва ўсіх выпадках”. „Сьмяротнае пакараньне - гэта абраза чалавечай годнасьці. Яно зьяўляецца жорсткім, бесчалавечным абыходжаньнем, якое зьневажае годнасьць, а таксама супярэчыць праву на жыцьцё. Сьмяротнае пакараньне не мае даказанага прэвэнтыўнага эфэкту й робіць судовыя памылкі незваротнымі”, - адзначаецца ў дакумэнце.
Рада Эўропы й Эўразьвяз зноў заклікаюць улады Беларусі — адзінай краіны на эўрапейскім кантынэнце, дзе ўсё яшчэ прымяняецца сьмяротнае пакараньне, - увесьці мараторый на вышэйшую меру пакараньня „ў якасьці рашучага кроку, які набліжае краіну да агульнаэўрапейскіх стандартаў”.
Тым часам, выступаючы 9 кастрычніка на паседжаньні Камітэта ААН па правах чалавека, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН у Жэнэве Юрый Амбразевіч заявіў, што Беларусь пакуль не гатовая ратыфікаваць другі факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, накіраваны на адмену сьмяротнага пакараньня.
Паводле яго слоў, апытаньні грамадзкай думкі паказваюць, што прыхільнікаў захаваньня сьмяротнага пакараньня ў Беларусі ўсё яшчэ больш, чым праціўнікаў.
belapan.by/аз

Рада Эўропы й Эўразьвяз зноў заклікалі Беларусь увесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне. Сумесная заява вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі й генэральнага сакратара Рады Эўропы зроблена напярэдадні Эўрапейскага й Сусьветнага дня барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня, які адзначаецца 10 кастрычніка.

У дакумэнце, апублікаваным на сайце Прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі, гаворыцца пра „рашучае непрыняцьце” сьмяротнага пакараньня „пры любых акалічнасьцях і ва ўсіх выпадках”. „Сьмяротнае пакараньне - гэта абраза чалавечай годнасьці. Яно зьяўляецца жорсткім, бесчалавечным абыходжаньнем, якое зьневажае годнасьць, а таксама супярэчыць праву на жыцьцё. Сьмяротнае пакараньне ня мае даказанага прэвэнтыўнага эфэкту й робіць судовыя памылкі незваротнымі”, - адзначаецца ў дакумэнце.

Рада Эўропы й Эўразьвяз зноў заклікаюць улады Беларусі — адзінай краіны на эўрапейскім кантынэнце, дзе ўсё яшчэ прымяняецца сьмяротнае пакараньне, - увесьці мараторый на вышэйшую меру пакараньня „ў якасьці рашучага кроку, які набліжае краіну да агульнаэўрапейскіх стандартаў”.
Тым часам, выступаючы 9 кастрычніка на паседжаньні Камітэта ААН па правах чалавека, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН у Жэнэве Юрый Амбразевіч заявіў, што Беларусь пакуль не гатовая ратыфікаваць другі факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, накіраваны на адмену сьмяротнага пакараньня.
Паводле яго слоў, апытаньні грамадзкай думкі паказваюць, што прыхільнікаў захаваньня сьмяротнага пакараньня ў Беларусі ўсё яшчэ больш, чым праціўнікаў.

belapan.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт