Logo Polskiego Radia
Print

У Нямеччыне затрымалі мужчыну падазраванага ў забойстве баўгарскай журналісткі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.10.2018 11:15
Паводле кіраўніка МУС Баўгарыі, доказы сьведчаць аб яго дачыненьні да забойства Вікторыі Марынавай.
У Нямеччыне затрымалі мужчыну падазраванага ў забойстве баўгарскай журналісткі.У Нямеччыне затрымалі мужчыну падазраванага ў забойстве баўгарскай журналісткі.PAP/EPA/VASSIL DONEV

У Нямеччыне затрымалі мужчыну падазраванага ў забойстве баўгарскай журналісткі
Паводле кіраўніка МУС Баўгарыі, доказы сьведчаць аб яго дачыненьні да забойства Вікторыі Марынавай.
Баўгарскага пракуратура пацьвердзіла, што ў Нямеччыне быў затрыманы грамадзянін Баўгарыі Севярын Красіміраў, які падазраецца ў забойстве журналісткі Вікторыі Марынавай.
Балгарскі міністар унутраных спраў Младэн Марынаў заявіў, што зь цела й адзеньня забітай жанчыны былі ўзятыя пробы ДНК. Апрача таго ёсьць таксама іншыя доказы, якія сьведчаць аб дачыненьні затрыманага да забойства. Паводле міністра пакуль ня знойдзеная відавочная сувязь паміж забойствам і працай журналісткі.
У сваю чаргу ўчора пасьля допытаў са сьледчага ізалятара быў вызвалены грамадзянін Румыніі, якога пачаткова падазравалі ў зьдзяйсьненьні забойства. Супраць мужчыны не былі высунутыя ніякія абвінавачваньні.
Жорсткае забойства баўгарскай журналісткі ўскалыхнула міжнароднай грамадзкай думкай. Сваё абурэньне выказалі прадстаўнікі ААН, Эўрапейскай камісіі, Рады Эўропы й Эўрапейскага парлямэнта.
Камэнтатары зьвяртаюць увагу, што забітая журналістка апошнім часам займалася справай аб растраты эўразьвязаўскіх сродкаў у краіне. Баўгарская пракуратура пачала расьсьледаваньне па гэтай справе.
аз

Баўгарскага пракуратура пацьвердзіла, што ў Нямеччыне быў затрыманы грамадзянін Баўгарыі Севярын Красіміраў, які падазраецца ў забойстве журналісткі Вікторыі Марынавай.

Баўгарскі міністар унутраных спраў Младэн Марынаў заявіў, што зь цела й адзеньня забітай жанчыны былі ўзятыя пробы ДНК. Апрача таго ёсьць таксама іншыя доказы, якія сьведчаць аб дачыненьні затрыманага да забойства. Паводле міністра пакуль ня знойдзеная відавочная сувязь паміж забойствам і працай журналісткі.

У сваю чаргу ўчора пасьля допытаў са сьледчага ізалятара быў вызвалены грамадзянін Румыніі, якога пачаткова падазравалі ў зьдзяйсьненьні забойства. Супраць мужчыны не былі высунутыя ніякія абвінавачваньні.

Жорсткае забойства баўгарскай журналісткі ўскалыхнула міжнароднай грамадзкай думкай. Сваё абурэньне выказалі прадстаўнікі ААН, Эўрапейскай камісіі, Рады Эўропы й Эўрапейскага парлямэнта.

Камэнтатары зьвяртаюць увагу, што забітая журналістка апошнім часам займалася справай растраты эўразьвязаўскіх сродкаў у краіне. Баўгарская пракуратура пачала расьсьледаваньне па гэтай справе.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт