Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія прадукты харчаваньня пастаўляюцца ў 77 краін сьвету

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.10.2018 08:11
У студзені-жніўні бягучага году вартасны аб'ём экспарту харчовых тавараў склаў $2,837 млрд.
Photo: moritz320/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларускія прадукты харчаваньня пастаўляюцца ў 77 краін сьвету
У студзені-жніўні бягучага году вартасны аб'ём экспарту харчовых тавараў склаў $2,837 млрд.
Геаграфія паставак беларускіх прадуктаў харчаваньня пашыраецца й цяпер налічвае 77 краін сьвету, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Беларусь адносіцца да краін з самадастатковай вытворчасьцю сельскагаспадарчай прадукцыі. Харчовая бясьпека беларусаў знаходзіцца на высокім узроўні й мае дадатную дынаміку.
Краіна лідзіруе ў СНД па вытворчасьці на душу насельніцтва бульбы (у 2017 годзе - 675 кг), мяса (127 кг), малака (771 кг), яек (375 штук). Па сярэднедушавой вытворчасьці збожжа (842 кг) і агародніны (206 кг) Беларусь займае пятае месца.
На аднаго жыхара краіны ў 2017 годзе выраблялася мяса ўдвая больш, чым у Расеі й Казахстане. Па вытворчасьці малака на душу насельніцтва Беларусь апярэджвае Казахстан у 2,5 раза, Армэнію, Украіну й Расею - у 3-3,6 раза. У забесьпячэньні харчовай бясьпекі важная роля належыць вытворчасьці збожжа, валавы збор якога (у вазе пасьля даспрацоўкі) у 2017 годзе склаў 8 млн т і перасягнуў узровень 2010 году на 14,4 працэнта.
У бягучым годзе ўборка ўраджаю яшчэ не завершана. На 1 кастрычніка 2018 году ў сельскагаспадарчых арганізацыях краіны валавы збор збожжа (без кукурузы) у першапачаткова апрыходаванай вазе склаў 5,3 млн т, валавы збор цукровых буракоў - 1,4 млн т, агародніны - 81,6 тыс. т, бульбы - 580,3 тыс. т.
У краіне забясьпечваецца дадатная дынаміка вытворчасьці жывёлагадоўчай прадукцыі. У 2017 годзе вытворчасьць жывёлы й птушкі (у забойнай вазе) на 24,4 працэнта перасягнула аб'ёмы 2010 году, вытворчасьць малака - на 10,5 працэнта, вытворчасьць яек - на 0,6 працэнта.
За восем месяцаў бягучага году арганізацыямі гандлю прададзена харчовых тавараў на суму Br13,6 млрд. У структуры розьнічнага тавараабароту харчовыя тавары складалі 53 працэнты. Сярод рэалізаваных арганізацыямі гандлю харчовых тавараў айчынныя складаюць 79,5 працэнта, а па шэрагу тавараў попыт пакупнікоў практычна поўнасьцю задавольваецца за кошт прадукцыі беларускіх вытворцаў.
Вытворчасьць сельскагаспадарчай прадукцыі ў Беларусі гарантуе ня толькі дастатковае харчовае забесьпячэньне ўнутранага рынку краіны, але й зьяўляецца важнай крыніцай паступленьня валютнай выручкі. У студзені-жніўні бягучага году вартасны аб'ём экспарту харчовых тавараў склаў $2,837 млрд, або 12,9 працэнта ад агульнага аб'ёму экспарту тавараў.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт