Logo Polskiego Radia
Print

Армія ЗША правяла выпрабаваньні новай сыстэмы супрацьракетнай абароны

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 27.10.2018 15:56
Асаблівасьцю новай проціракетнай сыстэмы зьяўляецца выкарыстаньне снарадаў, якія здольныя перахопліваць усе віды ракет, у тым ліку і балістычныя.
ПэнтагонПэнтагонwikipedia.org/U.S. Air Force/Ken Hammond/Public Domain

Армія ЗША правяла пасьпяховыя выпрабаваньні новай сыстэмы супрацьракетнай абароны
Амэрыканскія вайскоўцы пасьпяхова пратэставалі ў пятніцу апошні тып проціракетнай абароны, паведамляе агенцтва Reuters.
Новы від узбраеньняў павялічыць абароназдольнасьць ЗША ў адхіленьні ўдараў ракет сярэдняй далёкасьці, над распрацоўкай якіх актыўна працуе Іран і Паўночная Карэя.
Асаблівасьцю новай проціракетнай сыстэмы зьяўляецца выкарыстаньне снарадаў, якія здольныя перахопліваць усе віды ракет, у тым ліку і балістычныя. Пасьля пасьпяховага выпрабаваньня, распачнецца сэрыйная вытворчасьць новай проціракетнай сыстэмы.
Дырэктар Агенцтва супрацьракетнай абароны ЗША Сэм Грыўз адзначыў, што праверка прайшла пасьпяхова і стала «вялікім дасягненьнем і важным пераломам» у разьвіцьці гэтага віду зброі ў Злучаных Штатах. Верагодна, што дадзеная сыстэма ў будучыні будзе ўсталявана ў Польшчы.
Выпрабаваньня новай зброі адбыліся ў Ціхім Акіяне каля Гавайскіх выспаў.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт