Logo Polskiego Radia
Print

Аўстрыя выходзіць з міграцыйнага пакта ААН

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 31.10.2018 13:33
«Урад вырашыў не падпісваць гэтае пагадненьне. Гэта неабходна для абароны нацыянальнага сувэрэнітэту».
pixabay.com/Public Domain/CC0

Аўстрыя выходзіць з міграцыйнага пакта ААН
Канцлер Аўстрыі Себасьцьян Курц лічыць, што некаторыя пункты міграцыйнага пакта ААН супярэчаць праграме ўрада Аўстрыі. Вена будзе і надалей распрацоўваць уласныя законы аб бежанцах, паабяцаў кіраўнік аўстрыйскага ўрада.
Усьлед за ЗША і Вугоршчына, зь міграцыйнага пакта ААН выходзіць і Аўстрыя. «Урад вырашыў не падпісваць гэтае пагадненьне. Гэта неабходна для абароны нацыянальнага сувэрэнітэту», – заявіў фэдэральны канцлер Аўстрыі Себасьцьян Курц у сераду, 31 кастрычніка, у Вене.
Аўстрыя яшчэ некалькі тыдняў таму назад выказала прэтэнзіі да праекту міграцыйнага пакта, бо, як патлумачыў тады віцэ-канцлер Крысьціян Штрахе ад правапапулісцкай Аўстрыйскай партыі свабоды, некаторыя пункты гэтага дакумэнта супярэчаць праграме ўрада краіны.
Ініцыяваны ААН першы «Сусьветны пакт за бясьпечную, спарадкаваную й рэгуляваную міграцыю» павінен быць афіцыйна прыняты на канфэрэнцыі ў Марока ў сьнежні 2018 года. Ён зьмяшчае шэраг дырэктыў і каля 20 канкрэтных захадаў, якія аднак ня маюць, юрыдычна сілы. У ліку гэтых мер – выдача ўцекачам дакумэнтаў у выпадку іх адсутнасьці, спыненьне дыскрымінацыі і доступ да праграм сацыяльнай дапамогі.
ЗША выйшлі з перамоваў яшчэ ў сьнежні 2017 года, паколькі некаторыя палажэньні дадзенага пакта несумяшчальныя з міграцыйнай палітыкай прэзыдэнта Дональда Трампа. У ліпеню 2018 году ад удзелу ў пакце адмовілася Вугоршчына. Прэм'ер-міністар гэтай краіны Віктар Орбан назваў міграцыйны пакт ААН «небясьпечным для міра ў Вугоршчыне», паколькі гэты дакумэнт, паводле яго слоў, заахвочвае да эміграцыі мільёны людзей. Свае сумневы ў дачыненьні да міграцыйнага пакта выказала таксама Польшча.
паводле dw.com/эж


Канцлер Аўстрыі Себасьцьян Курц лічыць, што некаторыя пункты міграцыйнага пакта ААН супярэчаць праграме ўрада Аўстрыі. Вена будзе і надалей распрацоўваць уласныя законы аб бежанцах, паабяцаў кіраўнік аўстрыйскага ўрада.

Усьлед за ЗША і Вугоршчына, зь міграцыйнага пакта ААН выходзіць і Аўстрыя. «Урад вырашыў не падпісваць гэтае пагадненьне. Гэта неабходна для абароны нацыянальнага сувэрэнітэту», – заявіў фэдэральны канцлер Аўстрыі Себасьцьян Курц у сераду, 31 кастрычніка, у Вене.

Аўстрыя яшчэ некалькі тыдняў таму назад выказала прэтэнзіі да праекту міграцыйнага пакта, бо, як патлумачыў тады віцэ-канцлер Крысьціян Штрахе ад правапапулісцкай Аўстрыйскай партыі свабоды, некаторыя пункты гэтага дакумэнта супярэчаць праграме ўрада краіны.

Ініцыяваны ААН першы «Сусьветны пакт за бясьпечную, спарадкаваную й рэгуляваную міграцыю» павінен быць афіцыйна прыняты на канфэрэнцыі ў Марока ў сьнежні 2018 года. Ён зьмяшчае шэраг дырэктыў і каля 20 канкрэтных захадаў, якія аднак ня маюць, юрыдычна сілы. У ліку гэтых мер – выдача ўцекачам дакумэнтаў у выпадку іх адсутнасьці, спыненьне дыскрымінацыі і доступ да праграм сацыяльнай дапамогі.

ЗША выйшлі з перамоваў яшчэ ў сьнежні 2017 года, паколькі некаторыя палажэньні дадзенага пакта несумяшчальныя з міграцыйнай палітыкай прэзыдэнта Дональда Трампа. У ліпеню 2018 году ад удзелу ў пакце адмовілася Вугоршчына. Прэм'ер-міністар гэтай краіны Віктар Орбан назваў міграцыйны пакт ААН «небясьпечным для міра ў Вугоршчыне», паколькі гэты дакумэнт, паводле яго слоў, заахвочвае да эміграцыі мільёны людзей.

Свае сумневы ў дачыненьні да міграцыйнага пакта выказала таксама Польшча.

паводле dw.com/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт