Кіраўнік МЗС Аўстрыі адмяніла візыт у Расею з-за шпіёнскага скандалу
Міністар замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсьль адмяніла свой візыт у Расею, а таксама выклікала да сябе прадстаўнікоў расейскай амбасады для тлумачэньняў. Пра гэта заявіў у пятніцу на экстраннай прэс-канфэрэнцыі ў Вене канцлер Аўстрыі Сэбасьцьян Курц.
Кіраўнік МЗС Аўстрыі плянавала прыбыць з візытам у Расею 2-3 сьнежня гэтага году.
Сэбасьцьян Курц зазначыў, што Аўстрыя падазрае адстаўнога палкоўніка аўстрыйскай арміі ў шпіянажы на расейскую разьведку, і гэты выпадак не дапаможа палепшыць адносіны з Расеяй.
Як стала вядома раней, праваахоўныя органы Аўстрыі вядуць расьсьледаваньне ў дачыненьні да 70-гадовага аўстрыйскага палкоўніка ў адстаўцы, які з канца 1990-х гадоў падчас сваёй службы нібыта перадаваў расейскай ваеннай разьведцы сакрэтную інфармацыю, у прыватнасьці, аб аўстрыйскай ваеннай авіяцыі й артылерыйскіх сыстэмах. Паводле аўстрыйскіх СМІ, за свае паслугі афіцэр атрымаў ад расейцаў каля 300 тыс. эўра.
Амбасада Расеі ў Аўстрыі гэтую сытуацыю не камэнтуе. У сваю чаргу Сэбасьцян Курц сказаў, што з-за скандалу Вена не плянуе адклікаць свайго пасла з Масквы.
Міністар замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсьль адмяніла свой візыт у Расею, а таксама выклікала да сябе прадстаўнікоў расейскай амбасады для тлумачэньняў. Пра гэта заявіў у пятніцу на экстраннай прэс-канфэрэнцыі ў Вене канцлер Аўстрыі Себасьцьян Курц.
Кіраўнік МЗС Аўстрыі плянавала прыбыць з візытам у Расею 2-3 сьнежня гэтага году.
Себасьцьян Курц зазначыў, што Аўстрыя падазрае адстаўнога палкоўніка аўстрыйскай арміі ў шпіянажы на расейскую разьведку, і гэты выпадак не дапаможа палепшыць адносіны з Расеяй.

вс