Logo Polskiego Radia
Print

У пытаньні адмены візаў палякі робяць стаўку на Трампа

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.11.2018 15:11
Прадстаўніца польскага ўраду, візы могуць быць адмененыя падчас тэрміну паўнамоцтваў Трампа.
Дональд ТрампДональд ТрампPAP/EPA/SHAWN THEW

У пытаньні адмены візаў палякі робяць стаўку на Трампа
Прадстаўніца польскага ўраду, візы могуць быць адмененыя падчас тэрміну паўнамоцтваў Трампа.
Міністар па гуманітарнай дапамозе Бэата Кэмпа (Beata Kempa) лічыць, што амэрыканскія візы для палякаў могуць быць адмененыя падчас тэрміну прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Дональда Трампа.
Міністар Кэмпа падняла пытаньне візаў падчас перамоваў у Кангрэсе ЗША.
На пытаньне, на чым грунтуецца ейны аптымізм па справе візаў, Бэата Кэмпа паказала на рашучы характар палітыкі Дональда Трампа.
„Паводле мяне, калі мы цяпер пачнем спакойныя, але канкрэтная й шматбаковыя дыпляматычныя дзеяньні па гэтай справе, то мы зможам гэтага дасягнуць. Палітыка Трампа зусім іншая, чым папярэднія”, - сказала міністар.
Бэата Кемпа сустрэлася ў Кангрэсе з прадстаўнікамі Палаты прадстаўнікоў. Раней яна размаўляла з прадстаўнікамі амэрыканскай адміністрацыі й экспэртамі.
Падчас візыту прадстаўніцы польскага ўраду ў ЗША было падпісанае пагадненьне аб супрацоўніцтве паміж польскім урадам і Агенцтвам ЗША па міжнароднаму разьвіцьцю. Дамова тычыцца гуманітарнай дапамогі на Блізкім Усходзе.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт