У Варшаве запусьцяць «Трамвай разнароднасьці»
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
13.12.2018 13:10
Трамвай у рэйс адправіцца пад музыку 80-гадовай DJ Вікі, якая зьяўляецца зоркай варшаўскай DJ-сцэны й найстарэйшым у Польшчы DJ, а магчыма й на сьвеце.
DJ Віка (Віргінія Шмыт) - зорка варшаўскай DJ-сцэны й найстарэйшы ў Польшчы DJ, а магчыма й на сьвеце (1938 год нараджэньня) youtube.com/screen
Gazeta Wyborcza паведамляе, што ў Варшаве запусьцяць «Трамвай разнароднасьці» – першы рэйс заплянаваны на суботу. Першым трамваем будзе кіраваць Генрыка Кшыванос – легендарная вагонаважатая, якая ў 1980 годзе ў Гданьску спыніла трамвай пасярод вуліцы ў знак падтрымкі забастоўкі прафсаюзу «Салідарнасьць». Трамвай у рэйс адправіцца пад гукі музыкі DJ Вікі – 80-гадовай Віргіі Шмыт, якая зьяўляецца зоркай варшаўскай DJ-сцэны.
Мэта «Трамваю разнароднасьці» – пашырэньне ідэі талерантнасьці й прадэманстраваньне таго, што сьвет каляровы й розны. Таму ўнутры транспартнага сродку вывешаныя вясёлкавыя сьцяжкі, а на яго борце знаходзяцца выявы старэйшых людзей, інвалідаў, афрыканцаў ды іншых грамадзкіх груп.
Gazeta Wyborcza паведамляе, што ў Варшаве запусьцяць «Трамвай разнароднасьці» – першы рэйс заплянаваны на суботу. Першым трамваем будзе кіраваць Генрыка Кшыванос – легендарная вагонаважатая, якая ў 1980 годзе ў Гданьску спыніла трамвай пасярод вуліцы ў знак падтрымкі забастоўкі прафсаюзу «Салідарнасьць». Трамвай у рэйс адправіцца пад гукі музыкі DJ Вікі – 80-гадовай Віргініі Шмыт, якая зьяўляецца зоркай варшаўскай DJ-сцэны. Віка – найстарэйшы ў Польшчы DJ, а магчыма й на сьвеце.
Мэта «Трамваю разнароднасьці» – пашырэньне ідэі талерантнасьці й прадэманстраваньне таго, што сьвет каляровы й розны. Таму ўнутры транспартнага сродку вывешаныя вясёлкавыя сьцяжкі, а на яго борце знаходзяцца выявы старэйшых людзей, інвалідаў, афрыканцаў ды іншых грамадзкіх груп.
вс