Удзельнікі Варшаўскага паўстаньня атрымалі калядныя падарункі
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        19.12.2018 17:09
                    
                    Былыя паўстанцы атрымалі падарачныя талёны й карткі зь віншаваньнямі ад школьнікаў. 
                
                         Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Photo: PhotoMIX-Company/pixabay.com/CC0 Public Domain
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Photo: PhotoMIX-Company/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
Удзельнікі Варшаўскага паўстаньня атрымалі калядныя падарункі
Былыя паўстанцы атрымалі падарачныя талёны й карткі зь віншаваньнямі ад школьнікаў. 
1,5 тысячы навагодніх падарункаў атрымалі ўдзельнікі Варшаўскага паўстаньня ў рамках акцыі, арганізаванай Фондам „Роса” й актывістамі кампаніі „BohaterON”. 
Кошт аднаго падарачнага талёну складаў 250 злотых (больш за 58 эўра). Да кожнага былі далучаныя карткі з каляднымі віншаваньнямі ад дзяцей са школаў, якія дзейнічаюць пры бальніцах. 
„Гэта незвычайная падарункі. Мы хацелі, каб героі Варшаўскага паўстаньня маглі перад сьвятамі задаволіць свае асноўныя патрэбы”, - кажа арганізатар акцыі Агнешка Лэсюк-Краеўска (Agnieszka Łesiuk-Krajewska).
Частка калядных падарункаў была ўручаная ўдзельнікам Варшаўскага паўстаньня падчас урачыстай цырымоніі кампаніі „BohaterON - уключы гісторыю!”, якая 13 сьнежня адбылася ў польскім тэатры ў Варшаве.
Акцыя „Калядны падарунак для паўстанца” была фінансаваная за сродкі праграмы „Ўдзячныя героям” Міністэрства нацыянальнай абароны. Ганаровым патронам акцыі быў кіраўнік Упраўленьня па справах вэтэранаў і рэпрэсаваных асоб.
аз