Арцыбіскуп Кандрусевіч: Пытаньне візыту папы ў Беларусь ня вырашана
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
20.12.2018 08:03
«Пакуль што яшчэ пытаньне ня вырашанае да канца, але відаць, што вельмі хацеў бы прыехаць (Папа рымскі - рэд.)».
Папа Рымскі Францішак (зьлева) і Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, галава Каталіцкага касьцёлу ў Беларусі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевічфота: catholic.by
Кандрусевіч: Пытаньне візыту папы ў Беларусь ня вырашана
Пытаньне візыту папы рымскага ў Беларусь пакуль што ня вырашана, адзначыў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у інтэрвію тэлеканалу СТВ.
«Сёлета мне шмат разоў давялося сустракацца з папам. Увесь кастрычнік правёў у Рыме, таму што было чарговае пасяджэньне Сыноду біскупаў. І так атрымалася, што мяне пасялілі ў той жа дом, дзе жыве папа, таму мы сустракаліся падчас абеду, вячэры. Даводзілася нават ісьці разам – ён пешшу заўсёды ідзе з дома сьвятой Марты ў залю Сыноду. Мы закраналі гэтае пытаньне. Пакуль што яшчэ пытаньне ня вырашанае да канца, але відаць, што вельмі хацеў бы прыехаць», – сказаў Тадэвуш Кандрусевіч.
Пытаньне візыту папы рымскага ў Беларусь пакуль што ня вырашана, адзначыў Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, галава Каталіцкага касьцёлу ў Беларусі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у інтэрвію тэлеканалу СТВ.

наша ніва/вс