Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы ня зьменяцца стаўкі ПДВ

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.12.2018 12:41
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў зьмены ў Закон аб падатку на дададзеную вартасьць.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй ДудаПрэзыдэнт Польшчы Анджэй ДудаPAP/Bartłomiej Zborowski

У Польшчы ня зьменяцца стаўкі ПДВ
Прэзыдэнт Анджэй Дуда падпісаў зьмены ў закон, датычныя падатку на дададзеную вартасьць.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў зьмены ў Закон аб падатку на дададзеную вартасьць (ПДВ). Згодна зь імі, у краіне захаваюцца наступныя стаўкі ПДВ – 23%, 8% і 5%. Закон набывае сілу 1 студзеня наступнага году й будзе дзейнічаць да канца 2019 году.
У 2011 годзе Сэйм Польшчы прыняў закон, згодна зь якім стаўкі ПДВ вырасьлі з 22%, 7% і 3% да 23%, 8% і 5%. Закон меў дзейнічаць да канца 2018 году, таму сёлета паўстала неабходнасьць унясеньня зьменаў.
На днях Міністэрства фінансаў Польшчы паведаміла, што ў 2019 годзе разгледзіць магчымасьць паніжэньня ставак ПДВ.
Асноўная стаўка ПДВ у Польшчы – 23%. Стаўка ў памеры 8% прымяняецца, у прыватнасьці, у адносінах да будаўнічых матэрыялаў, друкаванай прадукцыі, некаторых прадуктаў харчаваньня. Стаўка ў памеры 5% прымяняецца перш за ўсё ў адносінах да прадуктаў харчаваньня першай неабходнасьці: хлебабулачныя й мучныя вырабы, мяса-малочныя прадукты, сокі, агародніна й садавіна і г.д.
За тавары, вырабленыя ў Польшчы, пры іх вывазе за мяжу юрыдычнымі асобамі альбо замежнымі фізычнымі падатак на дадададзеную вартасьць вяртаецца.

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў зьмены ў Закон аб падатку на дададзеную вартасьць (ПДВ). Згодна зь імі, у краіне захаваюцца наступныя стаўкі ПДВ – 23%, 8% і 5%. Закон набывае сілу 1 студзеня наступнага году й будзе дзейнічаць да канца 2019 году.

У 2011 годзе Сэйм Польшчы прыняў закон, згодна зь якім стаўкі ПДВ вырасьлі з 22%, 7% і 3% да 23%, 8% і 5%. Закон меў дзейнічаць да канца 2018 году, таму сёлета паўстала неабходнасьць унясеньня зьменаў.

На днях Міністэрства фінансаў Польшчы паведаміла, што ў 2019 годзе разгледзіць магчымасьць паніжэньня ставак ПДВ.

Асноўная стаўка ПДВ у Польшчы – 23%. Стаўка ў памеры 8% прымяняецца, у прыватнасьці, у адносінах да будаўнічых матэрыялаў, друкаванай прадукцыі, некаторых прадуктаў харчаваньня. Стаўка ў памеры 5% прымяняецца перш за ўсё ў адносінах да прадуктаў харчаваньня першай неабходнасьці: хлебабулачных і мучных вырабаў, мяса-малочных прадуктаў, сокаў, агародніны й садавіны й г.д.

За тавары, вырабленыя ў Польшчы, пры іх вывазе за мяжу юрыдычнымі альбо замежнымі фізычнымі асобамі падатак на дададзеную вартасьць вяртаецца.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт