Сёлета вярнулася ў Польшчу каля 600 рэпатрыянтаў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
29.12.2018 10:41
У пераважнай большасьці гэта асобы польскага паходжаньня з Казахстану, Узбэкістану і Расеі.
www.kik.waw.pl
Паводле ацэнак МУС, у гэтым годзе вярнулася ў Польшчу каля 600 рэпатрыянтаў. У пераважнай большасьці гэта асобы польскага паходжаньня з Казахстану, значна меншая колькасьць з Узбэкістану і Расеі.
Рэпатрыянтам даступныя два шляхі вяртаньня: яны прыяжджаюць па запрашэньні муніцыпалітэта або Ўрадавага ўпаўнаважанага па рэпатрыяцыі. У другім выпадку рэпатрыянтаў прымае адаптацыйны цэнтар.
У польскіх консульствах выстройваюцца чэргі жадаючых вярнуцца ў Польшчу, адзначае Генрык Кавальчык, міністар аховы навакольнага асяродзьдзя і старшыня Рэспубліканскай рады Таварыства «Wspólnota Polska", якая дапамагае рэпатрыянтам.
Станіслаў Калясіньскі, некалькі дзясяткаў гадоў пражыў у Расеі, вярнуўся ў Польшчы тры месяцы таму.
«Мая маці расказвала як яна жыла ў Польшчы. Яна заўсёды мне нагадвала «ты – паляк, і настане той час, калі ты будзеш жыць у Польшчы».
Ян Лысакоўскі месяц таму з жонкай і пяцярыма дзецьмі прыехаў з Казахстану, падкрэсьлівае, што ў Польшчы ён адчувае сябе ў бясьпецы. Пакуль яны жывуць у адаптацыйным цэнтры ў Пултуску.
«Я вельмі ўдзячны супрацоўнікам Domu Palonii, што яны так аддана дапамагаюць нам, каб не было ніякіх стрэсавых сытуацый. Для мяне супэр!».
Рэпатрыянты атрымліваюць падтрымку ад урада на ўласнае жыльлё. Улады дапамагаюць купіць кватэру або выдзяляюць субсыдыі на арэнду.
Большасьць сем'яў сёньняшніх рэпатрыянтаў у ХХ стагодзьдзі ў сталінскія часы былі дэпартаваныя ў Савецкі Саюз.
яс