Беларускія дзеці з Польшчы наведалі сядзібу Дзеда Мароза ў Белавежы (ФОТА)
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        01.01.2019 09:13
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Дзед Мароз, як і некаторыя Сьнягуркі, убачыўшы маладых беларусаў з Польшчы, загаварылі па-беларуску.
                
                
                    
                         Анна Пятроўская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Анна Пятроўская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                          
Вучні падляскіх школаў, ляўрэаты конкурсу «Пазнай Беларусь», наведалі сядзібу Дзеда Мароза ў Белавескай пушчы.
У рэзыдэнцыі Дзядулі Мароза дзеці атрымалі магчымасьць убачыць сапраўдную зімовую казку. Але вось беларускасьці там няшмат, затое адчуваецца дух Расеі ды Савецкага Саюзу. Хаця Дзед Мароз, як і некаторыя Сьнягуркі, убачыўшы маладых беларусаў з Польшчы, загаварылі па-беларуску. Дзецям зь Беласточчыны сядзіба Сівабародага, як і сама паездка, спадабалася. А ляўрэатаў у іх паездцы суправаджала наша карэспандэнтка Анна Пятроўская.
Вучні падляскіх школаў, ляўрэаты конкурсу «Пазнай Беларусь», наведалі сядзібу Дзеда Мароза ў Белавескай пушчы.
У рэзыдэнцыі Дзядулі Мароза дзеці атрымалі магчымасьць убачыць сапраўдную зімовую казку. Але вось беларускасьці там няшмат, затое адчуваецца дух Расеі ды Савецкага Саюзу. Хаця Дзед Мароз, як і некаторыя Сьнягуркі, убачыўшы маладых беларусаў з Польшчы, загаварылі па-беларуску.
Дзецям зь Беласточчыны сядзіба Сівабародага, як і сама паездка, спадабалася. А ляўрэатаў у іх паездцы суправаджала наша карэспандэнтка Анна Пятроўская.
слухайце далучаны гукавы файл