У польскім МЗС праводзяць дэкамунізацыю
У ведамстве ня змогуць працаваць асобы, якія ў часы ПНР супрацоўнічалі з органамі дзяржаўнай бясьпекі.
У бліжэйшым часе на пэнсію сыдуць некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў польскага Міністэрства замежных спраў. Гэта вынік зьменаў у Закон аб дыпляматычнай службе, якія напярэдадні Новага году падпісаў прэзыдэнт Анджэй Дуда.
Паводле згаданых зьменаў, у Міністэрстве замежных спраў ня змогуць працаваць асобы, якія ў часы ПНР працавалі ў органах дзяржаўнай бясьпекі або супрацоўнічаць зь імі. Гаворка ідзе, між іншым, пра сакрэтных супрацоўнікаў СБ.
Пасьля ўваходу ў сілу зьмененага закону працоўныя дагаворы, заключаныя з гэткімі асобамі, будуць аўтаматычна спыненыя.
Міністэрства замежных спраў запэўнівае, што маштаб звальненьняў ня будзе вялікі, паколькі пытаньне датычыць некалькіх дзясяткаў працаўнікоў у перадпэнсійным узросьце. Паводле ведамства, большасьць працаўнікоў, якія былі зьвязаны з камуністычнай Службай бясьпекі ўжо даўно на пэнсіі.
аз
У бліжэйшым часе на пэнсію сыдуць некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў польскага Міністэрства замежных спраў. Гэта вынік зьменаў у Закон аб дыпляматычнай службе, якія напярэдадні Новага году падпісаў прэзыдэнт Анджэй Дуда.
Паводле згаданых зьменаў, у Міністэрстве замежных спраў ня змогуць працаваць асобы, якія ў часы ПНР працавалі ў органах дзяржаўнай бясьпекі або супрацоўнічалі зь імі. Гаворка ідзе, між іншым, пра сакрэтных супрацоўнікаў СБ.