Віцэ-мэр Вільні атрымала тытул „Паляк году 2018 ”
На бліжэйшых мясцовых выбарах Эдыта Тамашыунайтэ будзе змагацца за пасаду мэра Вільні.
Тытул „Паляк году 2018 ” у Летуве атрымала віцэ-мэр Вільні Эдыта Тамашыунайтэ (Edita Tamošiūnaitė) з „Выбарчай акцыі палякаў у Летуве- Асацыяцыі хрысьціянскіх сем'яў”.
Конкурс ужо 21 раз у краіне арганізавала газэта „Kurier Wilenski”.
„Традыцыйна конкурс стартуе ў першыя тыдні верасьня. Тады можна вылучаць кандыдатаў для гэтага ганаровага званьня. Чытачы маюць шмат часу, каб думаць”, - сказаў галоўны рэдактар газэты Робэрт Міцкевіч.
Пераможцу выбірае таксама журы, у склад якога ўваходзяць ранейшыя ляўрэаты. Цырымонія ўручэньня ўзнагароды адбудзецца 27 студзеня ў Доме польскай культуры ў Вільні.
Эдыта Тамашыунайтэ з 2007 году працавала ў адміністрацыі Віленскага гарадзкога савета, дзе займалася культурай і адукацыяй. У 2013 годзе яна займала пасаду віцэ-міністра адукацыі й навукі, а з 2017 году зьяўляецца віцэ-мэрам Вільні.
На бліжэйшых мясцовых выбарах, якія адбудуцца ў сакавіку, яна будзе змагацца за пасаду мэра Вільні.
аз
Тытул „Паляк году 2018 ” у Летуве атрымала віцэ-мэр Вільні Эдыта Тамашыунайтэ (Edita Tamošiūnaitė) з „Выбарчай акцыі палякаў у Летуве- Асацыяцыі хрысьціянскіх сем'яў”. Конкурс ужо 21 раз у краіне арганізавала газэта „Kurier Wilenski”.
„Традыцыйна конкурс стартуе ў першыя тыдні верасьня. Тады можна вылучаць кандыдатаў нa гэтае ганаровае званьне. Чытачы маюць шмат часу, каб пaдумаць”, - сказаў галоўны рэдактар газэты Робэрт Міцкевіч.