Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы распачалася агульнанацыянальная жалоба

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 18.01.2019 17:08
Над будынкамі органаў дзяржаўнай улады й мясцовага самакіраваньня польскія сьцягі будуць прыспушчаны да паловы флягштоку.
Труна зь целам Паўла Адамовіча Труна зь целам Паўла Адамовіча PAP/Adam Warżawa

У Польшчы распачалася агульнанацыянальная жалоба
У сувязі з забойствам мэра Гданьска Паўла Адамовіча, у 17:00 паводле варшаўскага часу была абвешчана агульнанацыянальная жалоба.
Жалоба будзе працягвацца да 19 гадзіны суботы. Павал Адамовіч будзе пахаваны ў базыліцы Сьвятой Марыі ў Гданьску.
Паводле распараджэньня прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды, падчас агульнанацыянальнай жалобы над будынкамі органаў дзяржаўнай улады і мясцовага самакіраваньня дзяржаўныя сьцягі будуць прыспушчаны да паловы флягштоку.
Нагадаем, мэр Гданьска Павал Адамовіч памёр у панядзелак 14 студзеня ў выніку нажавых раненьняў. Палітык стаў ахвярай зламысьніка, які падбег да яго падчас дабрачыннага мерапрыемства – фіналу «Вялікай аркестры сьвяточнай дапамогі». Павал Адамовіч знаходзіўся ў цяжкім стане. нягледзячы на намаганьні лекараў, выратаваць яго жыцьцё не ўдалося.

У сувязі з забойствам мэра Гданьска Паўла Адамовіча, у 17:00 паводле варшаўскага часу была абвешчана агульнанацыянальная жалоба. Жалоба будзе працягвацца да 19 гадзіны суботы. Павал Адамовіч будзе пахаваны ў базыліцы Сьвятой Марыі ў Гданьску.

Паводле распараджэньня прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды, падчас агульнанацыянальнай жалобы над будынкамі органаў дзяржаўнай улады й мясцовага самакіраваньня дзяржаўныя сьцягі будуць прыспушчаны да паловы флягштоку. Нагадаем, мэр Гданьска Павал Адамовіч памёр у панядзелак 14 студзеня ў выніку нажавых раненьняў.

Палітык стаў ахвярай зламысьніка, які падбег да яго падчас дабрачыннага мерапрыемства – фіналу «Вялікай аркестры сьвяточнай дапамогі». Павал Адамовіч знаходзіўся ў цяжкім стане. Нягледзячы на намаганьні лекараў, выратаваць яго жыцьцё не ўдалося.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт