Logo Polskiego Radia
Print

Адбудзецца чарговая сустрэча паміж лідэрамі ЗША й КНДР

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 19.01.2019 12:59
У пятніцу прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прымаў у Белым доме прадстаўніка КНДР Кім Чэн Чола.
Кім Чэн Ын і Дональд ТрампКім Чэн Ын і Дональд ТрампPAP/EPA/KEVIN LIM / THE STRAITS TIMES / SPH

Адбудзецца чарговая сустрэча паміж лідэрамі ЗША й КНДР
Белы дом абвясьціў аб тым, што Дональд Трамп сустрэнецца з Кім Чэн Ынам напрыканцы канцы лютага. Больш падрабязна пра сустрэчу пакуль не паведамляецца.
У пятніцу прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прымаў у Белым доме прадстаўніка КНДР Кім Чэн Чола. Былы кіраўнік карэйскіх спэцслужбаў зьяўляецца пасярэднікам у перамовах зь амэрыканцамі. Менавіта Кім Чэн Чол суправаджаў Кім Чэн Ына падчас першай сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША.
Пасьля паўгадзіннай сустрэчы, прэс-сакратар Белага дома Сара Хакабі Сандэрс паведаміла, што дакладная дата й месца чарговага саміту будзе абвешчана пазьней. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, разглядаецца магчымасьць правядзеньня такой сустрэчы на тэрыторыі Віетнама, Гаваяў ці Тайлянда.
Першая сустрэча паміж кіраўніком КНДР і прэзыдэнтам ЗША адбылася ў Сінгапуры летась у чэрвені.

Белы дом абвясьціў аб тым, што Дональд Трамп сустрэнецца з Кім Чэн Ынам напрыканцы лютага. Больш падрабязна пра сустрэчу пакуль не паведамляецца. У пятніцу прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прымаў у Белым доме прадстаўніка КНДР Кім Чэн Чола.

Былы кіраўнік карэйскіх спэцслужбаў зьяўляецца пасярэднікам у перамовах зь амэрыканцамі. Менавіта Кім Чэн Чол суправаджаў Кім Чэн Ына падчас першай сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША.

Пасьля паўгадзіннай сустрэчы, прэс-сакратар Белага дома Сара Хакабі Сандэрс паведаміла, што дакладная дата й месца чарговага саміту будзе абвешчана пазьней. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, разглядаецца магчымасьць правядзеньня такой сустрэчы на тэрыторыі Віетнама, Гаваяў ці Тайлянда.

Першая сустрэча паміж кіраўніком КНДР і прэзыдэнтам ЗША адбылася ў Сінгапуры летась у чэрвені.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт