Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўнік аховы канцэрту ў Гданьску затрыманы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 21.01.2019 12:57
Паліцыя абвінавачвае яго ў падмане ды складаньні фальшывых паказаньняў.
Foto: PAP/Adam Warżawa

У мінулую нядзелю падчас дабрачыннага канцэрта 27-гадовы мужчына Стэфан В. выскачыў на сцэну ды забіў ударамі нажа мэра горада Паўла Адамовіча.

Ахова канцэрта, якой кіраваў Дарыюш С. заявіла, што злачынца трапіў на сцэну, карыстаючыся журналісцкім пасьведчаньнем. Такую вэрсію паліцыі агучыў менавіта кіраўнік аховы пасьля допыту.

Пакуль ён абвінавачваецца ў складаньні фальшывых паказаньняў, утойваньні парушэньняў правіл аховы масавых мерапрыемстваў.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт