Канстытуцыя Ўкраіны гарантуе празаходні курс краіны
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
07.02.2019 14:07
У Асноўны закон Украіны ўнесеныя зьмены, якія гарантуюць празаходнюю палітыку дзяржавы.
Прэзыдэнт Пётр ПарашэнкаPAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO
Канстытуцыя Ўкраіны гарантуе празаходні курс краіны
У Асноўны закон Украіны ўнесеныя зьмены, якія гарантуюць празаходнюю палітыку дзяржавы.
Рашэньнем украінскага парлямэнта, інтэграцыя Ўкраіны з Эўрапейскім Зьвязам і Паўночнаатлянтычным альянсам замацаваныя ў Канстытуцыі краіны.
Праект зьменаў, мэтай яйкіх зьяўляецца ўмацаваньне празаходняй палітыкі Ўкраіны, у Вярхоўны Савет унёс прэзыдэнт Пётр Парашэнка.
У Асноўны закон Украіны былі ўнесеныя зьмены, паводле якіх статус сябра Эўразьвязу й NATO зьяўляецца стратэгічным напрамкам палітыкі краіны. Гарантам яго рэалізацыі зьяўляецца прэзыдэнт дзяржавы.
Перад галасаваньнем па справе зьменаў Пётр Парашэнка падкрэсьліў неабходнасьць інтэграцыі з Захадам. Ён дадаў, што
жаданьне выканаць умовы сяброўства ў ЭЗ зьвязанае з абаронай стандарту жыцьця грамадзян Украіны.
Унясеньне зьменаў у Канстытуцыю падтрымалі 334 украінскія дэпутаты, то бок на больш за 30 больш, чым складае неабходны мінімум.
аз
Рашэньнем украінскага парлямэнта інтэграцыя Ўкраіны з Эўрапейскім Зьвязам і Паўночнаатлянтычным альянсам замацаваныя ў Канстытуцыі краіны.
Праект зьменаў, мэтай яйкіх зьяўляецца ўмацаваньне празаходняй палітыкі Ўкраіны, у Вярхоўны Савет унёс прэзыдэнт Пётр Парашэнка.
У Асноўны закон Украіны былі ўнесеныя зьмены, паводле якіх статус сябра Эўразьвязу й NATO зьяўляецца стратэгічным напрамкам палітыкі краіны. Гарантам яго рэалізацыі зьяўляецца прэзыдэнт дзяржавы.
Перад галасаваньнем па справе зьменаў Пётр Парашэнка падкрэсьліў неабходнасьць інтэграцыі з Захадам. Ён дадаў, што жаданьне выканаць умовы сяброўства ў ЭЗ зьвязанае з абаронай стандарту жыцьця грамадзян Украіны.
Унясеньне зьменаў у Канстытуцыю падтрымалі 334 украінскія дэпутаты, то бок на больш за 30 больш, чым складае неабходны мінімум.
аз