Польшча спыняе падтрымку сайта Charter97.org
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
15.02.2019 06:07
Падтрымка сайта ў 2019 годзе ў параўнаньні з мінулым годам будзе скарочана амаль у 5 разоў.
Натальля Радзіна, галоўны рэдактар сайта Charter97.orgФота: Aliaksandr Papko/radyjo.net
Польшча спыняе падтрымку сайта Charter97.org
Пра гэта «Хартыі» абвясьцілі падчас візыту ў Польшчу Міхаіла Мясьніковіча.
14 лютага галоўны рэдактар сайта Charter97.org Натальля Радзіна была запрошаная ў польскі Фонд міжнароднай салідарнасьці. Дырэктар фонду Мацей Фалькоўскі і Аляксандра Ярашэвіч паведамілі журналістцы, што падтрымка сайта ў 2019 годзе ў параўнаньні з мінулым годам будзе скарочана амаль у 5 разоў.
«Такое рэзкае скарачэньне дапамогі сайту фактычна азначае яго зьнішчэньне. Польшча дапамагала нам пасьля таго, як рэдакцыя сайта была разгромлена ў Беларусі, заснавальнік нашага сайта Алег Бябенін быў забіты, журналісты арыштаваныя, а я трапіла ў турму КДБ. У 2011 годзе рэдакцыю сайта запрасіла працаваць у Варшаву Міністэрства замежных спраў Польшчы, і на працягу гэтых гадоў асноўная дапамога аказвалася праз Фонд міжнароднай салідарнасьці. Сёньня нас дэманстратыўна пазбаўляюць падтрымкі ў дні прыезду ў Польшчу кіраўніка нелегітымнага беларускага «парлямэнта» Міхаіла Мясьніковіча. Мы ведаем, што афіцыйны Менск даўно патрабуе ад польскіх уладаў спыненьня падтрымкі «Хартыі-97».
На сайце паведамляецца, што апошнія некалькі месяцаў «Хартыя-97» магла працаваць дзякуючы падтрымцы чытачоў. «Мы працягнем нашу працу чаго б нам гэта ні каштавала. Спадзяемся на журналісцкую салідарнасьць і падтрымку нашых чытачоў».
Пра гэта «Хартыі» абвясьцілі падчас візыту ў Польшчу Міхаіла Мясьніковіча. 14 лютага галоўны рэдактар сайта Charter97.org Натальля Радзіна была запрошаная ў польскі Фонд міжнароднай салідарнасьці. Дырэктар фонду Мацей Фалькоўскі і Аляксандра Ярашэвіч паведамілі журналістцы, што падтрымка сайта ў 2019 годзе ў параўнаньні з мінулым годам будзе скарочана амаль у 5 разоў.
«Такое рэзкае скарачэньне дапамогі сайту фактычна азначае яго зьнішчэньне. Польшча дапамагала нам пасьля таго, як рэдакцыя сайта была разгромлена ў Беларусі, заснавальнік нашага сайта Алег Бябенін быў забіты, журналісты арыштаваныя, а я трапіла ў турму КДБ. У 2011 годзе рэдакцыю сайта запрасіла працаваць у Варшаву Міністэрства замежных спраў Польшчы, і на працягу гэтых гадоў асноўная дапамога аказвалася праз Фонд міжнароднай салідарнасьці. Сёньня нас дэманстратыўна пазбаўляюць падтрымкі ў дні прыезду ў Польшчу кіраўніка нелегітымнага беларускага «парлямэнта» Міхаіла Мясьніковіча. Мы ведаем, што афіцыйны Менск даўно патрабуе ад польскіх уладаў спыненьня падтрымкі «Хартыі-97».
На сайце паведамляецца, што апошнія некалькі месяцаў «Хартыя-97» магла працаваць дзякуючы падтрымцы чытачоў. «Мы працягнем нашу працу чаго б нам гэта ні каштавала. Спадзяемся на журналісцкую салідарнасьць і падтрымку нашых чытачоў».
паводле Хартыя/ав