Logo Polskiego Radia
Print

100 польскіх фільмаў будуць паказваць у самалётах нацыянальных авіяліній

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 01.03.2019 13:20
Шэдэўры польскага кінэматографа будуць даступныя ў самалётах Boeing 787 Dreamliner на далёкіх рэсйсах.
PAP/Rafał Guz

100 польскіх фільмаў будуць паказваць на самалётах нацыянальных авіяліній
На самалётах нацыянальнага авіяперавозчыка LOT будуць паказваць 100 найлепшых польскіх фільмаў. Праект «Кіно на стагодзьдзе» – гэта вынік супрацы Польскага інстытуту кінамастацтва і польскіх авіяліній.
Шэдэўры польскага кінэматографа будуць даступныя на самалётах Boeing 787 – Dreamliner, якія лётаюць у далёкія рэсйсы. Сярод іншага, на борце самалёту можна будзе паглядзець «Нож у вадзе» Рамана Палянскага, «Зямля запаветная» Анджэя Вайды, «Дзень вар'ята» Марэка Катэрскага ды многія іншыя.
Паводле віцэпрэм’ера й міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Пятра Гліньскага, гэтая ініцыятыва паслужыць на карысьць Польшчы ды польскага кінэматографа.
100 фільмаў былі абраныя спэцыяльнай камісіяй Польскага інстытуту кінамастацтва. Агулам, для паказаў заплянавана 8 цыклаў, якія складаюцца зь 10 або 15 фільмаў.

У самалётах нацыянальнага авіяперавозчыка LOT будуць паказваць 100 найлепшых польскіх фільмаў. Праект «Кіно на стагодзьдзе» – гэта вынік супрацы Польскага інстытуту кінамастацтва і польскіх авіяліній.

Шэдэўры польскага кінэматографа будуць даступныя ў самалётах Boeing 787 Dreamliner на далёкіх рэсйсах. Сярод іншага, на борце самалёту можна будзе паглядзець «Нож у вадзе» Рамана Палянскага, «Зямля запаветная» Анджэя Вайды, «Дзень вар'ята» Марэка Катэрскага ды многія іншыя.

Паводле віцэпрэм’ера й міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Пятра Гліньскага, гэтая ініцыятыва паслужыць на карысьць Польшчы ды польскага кінэматографа.

100 фільмаў былі абраныя спэцыяльнай камісіяй Польскага інстытуту кінамастацтва. Агулам, для паказаў заплянавана 8 цыклаў, якія складаюцца зь 10 або 15 фільмаў.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт