Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ прадоўжыў санкцыі супраць Януковіча й яго паплечнікаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.03.2019 15:14
Абмежавальныя мэры ў дачыненьні да Віктара Януковіча былі ўведзеныя ў красавіку 2014 году.
Віктар ЯнуковічВіктар ЯнуковічBy News UTR - ВИПУСК НОВИН УТР УКРАЇНСЬКОЮ МОВОЮ О 17:00 21 ЛЮТОГО 2014 (Creative Commons – Attribution), CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=31326735

ЭЗ прадоўжыў санкцыі супраць Януковіча й яго паплечнікаў
Абмежавальныя мэры ў дачыненьні да Віктара Януковіча былі ўведзеныя ў красавіку 2014 году.
Эўразьвяз працягнуў на адзін год санкцыі супраць былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча й яго паплечнікаў за растрату дзяржаўных грошай.
Прадаўжэньне санкцый азначае, што да 6 сакавіка 2020 году, грошы былога ўкраінскага прэзыдэнта й 11 яго супрацоўнікаў, якія заходзяцца на рахунках у эўрапейскіх банках, застаюцца замарожанымі.
Абмежавальныя мэры ў дачыненьні да Віктара Януковіча й ягоных бліжэйшых супрацоўнікаў былі ўведзеныя ў красавіку 2014 году. Былы прэзыдэнт шмат разоў сумняваўся ў іх абгрунтаванасьці, сьцьвярджаючы, што ў моманце іх увядзеньня супраць яго не праходзіў ніякі судовы працэс. Па гэтай справе ён накіраваў нават скаргу ў Эўрапейскі суд. Судзьдзі ў Люксэмбург вырашылі, што ён збольшага мае рацыю, але захавалі санкцыі ў сіле, паколькі ўжо тады экс-прэзыдэнт і яго паплечнікі былі фігурантамі справы па незаконным прысваеньні дзяржаўных сродкаў.
Першапачаткова санкцыі ЭЗ ахоплівалі больш за 20 чалавек.
аз

Эўразьвяз працягнуў на адзін год санкцыі супраць былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча й яго паплечнікаў за растрату дзяржаўных грошай.

Прадаўжэньне санкцый азначае, што да 6 сакавіка 2020 году, грошы былога ўкраінскага прэзыдэнта й 11 яго супрацоўнікаў, якія заходзяцца на рахунках у эўрапейскіх банках, застаюцца замарожанымі.

Абмежавальныя мэры ў дачыненьні да Віктара Януковіча й ягоных бліжэйшых супрацоўнікаў былі ўведзеныя ў красавіку 2014 году. Былы прэзыдэнт шмат разоў сумняваўся ў іх абгрунтаванасьці, сьцьвярджаючы, што ў моманце іх увядзеньня супраць яго не праходзіў ніякі судовы працэс.

Па гэтай справе ён накіраваў нават скаргу ў Эўрапейскі суд. Судзьдзі ў Люксэмбург вырашылі, што ён збольшага мае рацыю, але захавалі санкцыі ў сіле, паколькі ўжо тады экс-прэзыдэнт і яго паплечнікі былі фігурантамі справы па незаконным прысваеньні дзяржаўных сродкаў.

Першапачаткова санкцыі ЭЗ ахоплівалі больш за 20 чалавек.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт