Logo Polskiego Radia
Print

Сэйм Летувы зоймецца правапісам польскіх прозьвішчаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.03.2019 14:11
Пра гэта паведаміў сьпікер летувіскага парлямэнта Віктарас Пранцкеціс.
Сьцяг Летувы.Сьцяг Летувы.Photo: Inactive account – ID 1966666/pixabay.com/CC0 Public Domain

Летува: Сэйм зоймецца правапісам польскіх прозьвішчаў
Пра гэта паведаміў сьпікер летувіскага парлямэнта Віктарас Пранцкеціс.
Сьпікер летувіскага парлямэнта Віктарас Пранцкеціс паведаміў, што вясной будуць разгледжаны важныя для польскай нацыянальных меншасьці ў Летуве законапраекты. Гаворка ідзе пра палажэньні, якія дазволяць зьмяшчаць у афіцыйных летувіскіх дакумэнтах прозьвішчы ў іх арыгінальнай форме.
Віктарас Пранцкеціс заявіў у інтэрвію „Радыё знад Віліі”, што вырашэньне праблемы правапісу прозьвішчаў - гэта абавязак Летувы.
„Мы працуем над гэтым. У нас ёсьць тры праекты, якія будуць разглядацца вясной падчас сэсіі парлямэнта Летувы. Зноў будзем абмяркоўваць гэтую тэму”, - сказаў сьпікер летувіскага Сэйму.
Тыдзень таму Пранцкеціс заявіў журналістам, што пытаньне правапісу прозьвішчаў - далікатнае, таму абмяркоўваецца з такім супрацівам.
Гаворка ідзе пра два праекты, аўтарства сацыял-дэмакратаў і кансэрватараў. Адзін прадугледжвае легалізацыю запісу чужамоўных прозьвішчаў лацінскім алфавітам у арыгінальным выглядзе. Другі праект дазваляе выкарыстоўваць арыгінальную форму прозьвішча, але не на першай старонцы пашпарта. На гэта, у прыватнасьці, не пагаджаюцца летувіскія палякі.
аз

Сьпікер летувіскага парлямэнта Віктарас Пранцкеціс паведаміў, што вясной будуць разгледжаны важныя для польскай нацыянальнай меншасьці ў Летуве законапраекты. Гаворка ідзе пра палажэньні, якія дазволяць зьмяшчаць у афіцыйных летувіскіх дакумэнтах прозьвішчы ў іх арыгінальнай форме.

Віктарас Пранцкеціс заявіў у інтэрвію „Радыё знад Віліі”, што вырашэньне праблемы правапісу прозьвішчаў - гэта абавязак Летувы.

„Мы працуем над гэтым. У нас ёсьць тры праекты, якія будуць разглядацца вясной падчас сэсіі парлямэнта Летувы. Зноў будзем абмяркоўваць гэтую тэму”, - сказаў сьпікер летувіскага Сэйму.

Тыдзень таму Пранцкеціс заявіў журналістам, што пытаньне правапісу прозьвішчаў - далікатнае, таму абмяркоўваецца з такім супрацівам.

Гаворка ідзе пра два праекты аўтарства сацыял-дэмакратаў і кансэрватараў. Адзін прадугледжвае легалізацыю запісу чужамоўных прозьвішчаў лацінскім алфавітам у арыгінальным выглядзе. Другі праект дазваляе выкарыстоўваць арыгінальную форму прозьвішча, але не на першай старонцы пашпарта. На гэта, у прыватнасьці, не пагаджаюцца летувіскія палякі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт