У горадзе Кельцах адзначаюць Дзень польска-вугорскай дружбы
У двухдзённых урачыстасьцях удзельнічаюць прэзыдэнты Анджэй Дуда й Янаш Адэр
Прэзыдэнты Польшчы й Вугоршчыны прымаюць удзел ва ўрачыстасьцях з нагоды Дня польска-вугорскай дружбы ў горадзе Кельцы. Згаданае сьвята было зацьверджанае больш за 10 гадоў таму парлямэнтамі абедзьвюх краін. Урачыстасьці праходзяць з 2007 году раз у Польшчы, раз у Вугрошчыне. Прэзыдэнтаў суправаджаюць першыя лэдзі.
Сёньня ў рамках урачыстасьці заплянаваная сустрэча сам-насам прэзыдэнтаў Анджэя Дуды й Янаша Адэра, а таксама Гала-канцэрт польска-вугорскай дружбы ў тэатры танца ў горадзе Кельцы.
У сваю чаргу ў суботу лідары ўскладуць кветкі да мэмарыяльнай дошкі, прысьвечанай Смаленскай авякатастрофе, а затым разам з жонкамі прымуць удзел у імшы ў мясцовай базыліцы.
Праграма сьвяткаваньня Дня польска-вугорскага дружбы прадугледжвае таксама адкрыцьцё бюста Бэлі Бартака – аднаго з самых вялікіх вугорскіх кампазытараў і піяністаў XX стагодзьдзя.
Прэзыдэнты таксама ўскладуць кветкі да помніка „Шэрым шэрагам” (Szare Szeregi) – падпольнай арганізацыі польскіх харцэраў, якая дзейнічала ў Польшчы ў часе Другой сусьветнай вайны.
Двухдзённы візыт у горадзе Кельцы закончыць удзел прэзыдэнтаў у моладзевым гандбольным турніры.
аз
Прэзыдэнты Польшчы й Вугоршчыны прымаюць удзел ва ўрачыстасьцях з нагоды Дня польска-вугорскай дружбы ў горадзе Кельцы. Згаданае сьвята было зацьверджанае больш за 10 гадоў таму парлямэнтамі абедзьвюх краін.
Урачыстасьці праходзяць з 2007 году раз у Польшчы, раз у Вугрошчыне. Прэзыдэнтаў суправаджаюць першыя лэдзі.
Сёньня ў рамках урачыстасьці заплянаваная сустрэча сам-насам прэзыдэнтаў Анджэя Дуды й Янаша Адэра, а таксама Гала-канцэрт польска-вугорскай дружбы ў тэатры танца ў горадзе Кельцы.
У сваю чаргу ў суботу лідары ўскладуць кветкі да мэмарыяльнай дошкі, прысьвечанай Смаленскай авякатастрофе, а затым разам з жонкамі прымуць удзел у імшы ў мясцовай базыліцы.
Праграма сьвяткаваньня Дня польска-вугорскай дружбы прадугледжвае таксама адкрыцьцё бюста Бэлі Бартака – аднаго з самых вялікіх вугорскіх кампазытараў і піяністаў XX стагодзьдзя.