Logo Polskiego Radia
Print

Неадпаведнае харчаваньне забівае больш людзей, чым курэньне цыгарэт

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.04.2019 15:29
Найбольш людзей у выніку няправільнага харчаваньня памірае ў Эгіпце: 552 сьмерці на 100 тыс. сьмяротных зыходаў.
KELLEPICS/pixabay.com/Public Domain CC0

Неадпаведнае харчаваньне забівае больш людзей, чым курэньне цыгарэт, паведамляе газэта Rzeczpospolita. Глябальнае дасьледаваньне, датычнае таго, як і чым харчуюцца людзі, правялі навукоўцы з амэрыканскага гораду Сіэтл. Вынікі дасьледаваньня апублікаваў прэстыжны міжнародны мэдычны часопіс Lancet.
І так, у выніку хвароб, выкліканых неадпаведным харчаваньнем, у 2017 годзе памерла 10 млн 900 тыс. чалавек. Гэта 22% ад агулу ўсіх сьмяротных зыходаў. Асноўнай прычынай былі хваробы сардэчна-сасудзістай сыстэмы, анкалягічныя захворваньні й цукровы дыябэт. Пры гэтым палова сьмярцей – гэта людзі да 70-і гадоў. Для параўнаньня: у выніку хвароб, выкліканых курэньнем тытуню, у тым жа 2017 годзе памерла 8 млн чалавек.
У правядзеньне дасьледаваньня было заангажавана 130 навукоўцаў з 40 краін. Са справаздачы вынікае, што найбольшай праблемай не зьяўляецца спажываньне нездаровага харчаваньня, а тое, што людзі не ядуць карысных для арганізму прадуктаў. Таму, паводле навукоўцаў, замест таго, каб адгаворваць людзей абмежаваць спажываньне солі, цукру ды тлушчу, трэба праводзіць прома-кампаніі й заклікаць людзей больш есьці карысных рэчаў, для прыкладу, агародніны, садавіны, бабовых расьлін і арэхаў.
Краінай, дзе найменш людзей памірае ў выніку няправільнага харчаваньня, зьяўляецца Ізраіль: 89 сьмярцей на 100 тыс. сьмяротных зыходаў. Далей ідуць у чарговасьці Францыя, Гішпанія й Японія.
Найбольш людзей у выніку няправільнага харчаваньня памірае ў Эгіпце: 552 сьмерці на 100 тыс. сьмяротных зыходаў, паведамляе газэта Rzeczpospolita.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт