У Віньніцы ўшанавалі памяць палякаў, забітых НКУС 
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        12.04.2019 15:11
                    
                    Антыпольская апэрацыя закранула шмат палякаў, якія пражывалі ў цяперашняй Віньніцкай вобласьці.  
                
Віньніцa ва Ўкраіне.By Dgho - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=60753864
                     
У Віньніцы ўшанавалі памяць палякаў забітых НКУС 
Антыпольская апэрацыя закранула шмат палякаў, якія пражывалі ў цяперашняй Віньніцкай вобласьці.  
У Віньніцы ва Ўкраіне адзначылі памяць ахвяраў Антыпольскай апэрацый НКУС. У будынку гарадзкога савета была адкрытая выстава пад загалоўкам: „Загад 00485. Антыпольская апэрацыя НКУС у савецкай Украіне 1937-1938 гадах”. 
Выставу падрыхтаваў Інстытут нацыянальнай памяці. У мерапрыемстве прыняў удзел удзел кіраўнік ІНП Яраслаў Шарэк (Jarosław Szarek), а таксама польскія дыпляматы, прадстаўнікі гарадзкіх уладаў, а таксама мясцовыя палякі.
Пасьля адкрыцьця выставы ўдзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да мэмарыяльнай дошкі на месцы злачынства, то бок у Цэнтральным парку ў Віньніцы.
У 1937- 1938 гадах саветы забілі больш 100 тысяч палякаў, якія жылі на тэрыторыі тагачаснага Савецкага Саюзу. 29 тысяч палякаў былі высланыя ў лягеры, больш за 100 тысяч - дэпартаваныя ў Казахстан і Сыбір.
Антыпольская апэрацыя закранула шмат польскіх сем’яў, якія пражывалі ў цяперашняй Віньніцкай вобласьці ва Ўкраіне.  
аз