Logo Polskiego Radia
Print

„Рэпартэры бязь межаў”: перасьлед журналістаў у Беларусі беспрэцэдэнтны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.04.2019 10:21
У 2018 годзе на журналістаў у Беларусі было накладзена больш за 100 штрафаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

„Рэпартэры бязь межаў”: перасьлед журналістаў у Беларусі беспрэцэдэнтны
У 2018 годзе на журналістаў у Беларусі было накладзена больш за 100 штрафаў.
У 2018 годзе Беларусь заняла 153-е са 180 месцаў у „Індэксе свабоды прэсы”, які штогод рыхтуе міжнародная арганізацыя „Рэпартэры бязь межаў”. У 2017 годзе Беларусь была на 155-м месцы.
„Пазыцыя Беларусі ў „Індэксе свабоды прэсы”, здаецца, сьведчыць пра паляпшэньне, але на самай справе яна адлюстроўвае той факт, што сытуацыя значна пагоршылася ў многіх іншых краінах, а таксама той факт, што рэкордная колькасьць затрыманьняў у 2017 годзе не была паўтораная ў 2018-м”, - адзначаюць „Рэпартэры бязь межаў”.
У дакумэнце падкрэсьліваецца, што „напярэдадні выбарчага цыклу ідзе чарговы віток перасьледу журналістаў”. У 2018 годзе перасьлед журналістаў, лічаць „Рэпартэры бязь межаў”, дасягнуў беспрэцэдэнтнага ўзроўню — на журналістаў было накладзена больш за 100 штрафаў.
„Рэпартэры бязь межаў” таксама нагадваюць пра „справу БелТА”, падчас якой аб'ектамі перасьледу сталі партал tut.by і інфармагенцтва БелаПАН, а таксама арышты „крытычных журналістаў і блёгераў”, блякаваньне сайтаў і ўзмацненьне жорсткасьці закона аб СМІ.
Адносна сытуацыі ў сьвеце „Рэпартэры бязь межаў” адзначаюць: „Абноўлены” Індэкс свабоды прэсы „дэманструе, як нянавісьць да журналістаў перараджаецца ў гвалт, які робіцца фактарам росту страху. Колькасьць краін, якія могуць расцэньвацца як „надзейныя”, гэта значыць тых, дзе журналісты могуць працаваць у цалкам бясьпечных умовах, працягвае зьмяншацца. У той час як аўтарытарныя рэжымы працягваюць узмацняць свой уплыў на СМІ”.
Першыя месцы ў рэйтынгу занялі Нарвэгія, Фінляндыя, Швэцыя, Нідэрлянды й Данія, апошнія — Віетнам, Кітай, Эрытрэя, Паўночная Карэя, Туркмэністан.
Сярод суседзяў Беларусі найлепшыя паказчыкі ў Латвіі (24-е месца), затым ідуць Летува (30-е), Польшча (59-е), Украіна (102-е), Расея (149-е).
belapan.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт