У Гамбургу будуць судзіць былога эсэсаўца
Абвінавачаны падчас Другой сусьветнай вайны быў ахоўнікам у нямецкім канцлягеры „Штутгаф”.
Пракуратура Гамбургу абвінаваціла 92-гадовага былога эсэсаўца ў саўдзеле ў забойстве, па меншай меры, 5 230 чалавек. Абвінавачаны падчас Другой сусьветнай вайны быў ахоўнікам у нямецкім канцэнтрацыйным лягеры „Штутгаф”. Сродкі масавай інфармацыі не паведамляюць прозьвішча абвінавачанага мужчыны.
Прэс-сакратар пракуратуры ў Гамбургу пацьвердзіў, што выстаўленае абвінавачаньне зьвязанае з нацысцкімі злачынствамі. Цяпер яно будзе перададзенае ў суд.
Пра справу паведамляе газэта „Die Welt”, паводле якой, мужчына з жніўня 1944 па красавік 1945 году служыў ахоўнікам у канцлягеры „Штутхаф”. Ва ўзросьце 17 гадоў ён добраахвотна ўступіў у СС. У цяперашні час абвінавачаны заяўляе, што не адчувае сябе вінаватым.
„Калі б я пакінуў лягер на маё месца неадкладна прыйшлі б іншыя”, - цытуе былога эсэсаўца „Die Welt”.
Да 2011 году нямецкія суды апраўдвалі былых ахоўнікаў або супрацоўнікаў канцэнтрацыйных лягераў, паколькі не маглі даказаць іх індывідуальную віну. Паваротным момантам стала справа Івана (Джона) Дземянюка – ахоўніка з канцлягера ў Сабіборы. У 2011 годзе ён быў прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў забойстве больш за 28 тысяч габрэяў і прыгавораны да пяці гадоў пазбаўленьня волі, нягледзячы на адсутнасьць прамых доказаў яго віны.
аз
Пракуратура Гамбургу абвінаваціла 92-гадовага былога эсэсаўца ў саўдзеле ў забойстве, па меншай меры, 5 230 чалавек. Абвінавачаны падчас Другой сусьветнай вайны быў ахоўнікам у нямецкім канцэнтрацыйным лягеры „Штутгаф”. Сродкі масавай інфармацыі не паведамляюць прозьвішча абвінавачанага мужчыны.
Прэс-сакратар пракуратуры ў Гамбургу пацьвердзіў, што выстаўленае абвінавачаньне зьвязанае з нацысцкімі злачынствамі. Цяпер яно будзе перададзенае ў суд.
Пра справу паведамляе газэта „Die Welt”, паводле якой, мужчына з жніўня 1944 па красавік 1945 году служыў ахоўнікам у канцлягеры „Штутгаф”. Ва ўзросьце 17 гадоў ён добраахвотна ўступіў у СС. У цяперашні час абвінавачаны заяўляе, што не адчувае сябе вінаватым.