Logo Polskiego Radia
Print

У Мінабароны Польшчы зьявілася ідэя вярнуцца да даваенных вайсковых званьняў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 30.04.2019 14:30
Згодна з ідэяй, у часьцях, якія маюць вытокі ў кавалерыі, радавы называўся б драгунам, уланам альбо шэвалежэрам, сяржант – вахмістрам, а капітан – ротмістрам.
Афіцэры Войска Польскага, лета 1939 годАфіцэры Войска Польскага, лета 1939 годNarodowe Archiwum Cyfrowe

У Міністэрстве нацыянальнай абароны Польшчы зьявілася ідэя вярнуцца да даваенных вайсковых званьняў, паведамляе газэта Rzeczpospolita. Праўда, новаўвядзеньне датычыла б часьцей, традыцыя й гісторыя якіх сягае кавалерыі, а таксама ракетных і артылерыйскіх войск.
Цяпер, як вядома, кавалерыі няма – асобныя невялікія атрады існуюць выключна ў якасьці ганаровых эскадронаў. Але, для прыкладу, гісторыя вядомай паветрана-дэсантнай часьці Войска Польскага – 25-й Брыгады паветранай кавалерыі, – сягае часоў менавіта конных часьцей. І так, згодна з ідэяй, у часьцях, якія маюць вытокі ў кавалерыйскіх войсках, радавы называўся б драгунам, уланам альбо шэвалежэрам, сяржант – вахмістрам, а капітан – ротмістрам.
У сваю чаргу са старой артылерыі былі б узятыя званьні ваеннаслужачых артылерыйскіх і ракетных войск. І так, старым-новым званьнем сяржанта быў бы вогнемістр, старэйшага радавога – бамбардзір, а радавога – кананір.
Раней Мінабароны Польшчы думала ўвесьці таксама даваенныя пагоны. Для прыкладу, на пагоне даваеннага капітана былі тры зоркі, цяпер – чатыры. Аднак ад гэтай ідэі ведамства адмовілася ў сувязі з тым, што новаўвядзеньне паглынула б вялікія фінансавыя сродкі, паведамляе газэта Rzeczpospolita.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт