Logo Polskiego Radia
Print

Дзень сьцяга адзначаецца ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 02.05.2019 10:40
2 траўня 1945 года салдаты 1-й польскай дывізіі імя Тадэвуша Касьцюшкі ўзьнесьлі польскі сьцяг над павержаным Бэрлінам.
PAP/Marcin Bielecki

Дзень сьцяга адзначаецца ў Польшчы
Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі ўрачыста ўзьняў польскі бела-чырвоны сьцяг у партовым горадзе Шчэцін. Матэвуш Маравецкі нагадаў, што польскі сьцяг мае глыбокую традыцыю.
Матэвуш Маравецкі: Мы спраўны, шляхетны народ! Пасярод нашай нацыянальнай кукарды знаходзіцца белы колер – гэта чысьціня, гэта шляхетнасьць. Бела-чырвоныя штандары луналі падчас бітваў, на палях Другой сусьветнай вайны. Сьцяг лунаў над палаючай Варшавй, над Табрукам, над Монтэ-Касіна. Нацыянальны штандар вызначаў нашую будучыню, ён быў і будзе нашай пуцяводнай зоркай.
Дзень сьцяга, гэта самая маладое дзяржаўнае сьвята ў Польшчы. Сэйм зацьвердзіў яго ў 2004 годзе. Асноўная мэта сьвята - гэта пашырэньне ведаў пра дзяржаўную сымболіку Польшчы, ды ўмацаваньне нацыянальнай самасьвядомасьці.
Выбар гэтай даты ня быў выпадковым ды мае глыбокае гістарычныя абгрунтаваньне. 2 траўня 1945 года салдаты 1-й польскай дывізіі імя Тадэвуша Касьцюшкі ўзьнесьлі польскі сьцяг над павержаным Бэрлінам.
Акрамя таго, у часы камуністычнай Польшчы ўлада забараняла вывешваць нацыянальныя сьцягі ў дзень 2 траўня. Гэта было зьвязана з тым, што ўлада асьцерагалася праяўленьня грамадзянскай актыўнасьці напярэдадні забароненага ў тыя часы Дня Канстытуцыі.
Таксама 2 траўня ў Польшчы адзначаецца Дзень палякаў замежжа.

Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі ўрачыста ўзьняў польскі бела-чырвоны сьцяг у партовым горадзе Шчэцін. Матэвуш Маравецкі нагадаў, што польскі сьцяг мае глыбокую традыцыю.

Матэвуш Маравецкі: Мы спраўны, шляхетны народ! Пасярод нашай нацыянальнай кукарды знаходзіцца белы колер – гэта чысьціня, гэта шляхетнасьць. Бела-чырвоныя штандары луналі падчас бітваў, на палях Другой сусьветнай вайны. Сьцяг лунаў над палаючай Варшавй, над Табрукам, над Монтэ-Касіна. Нацыянальны штандар вызначаў нашую будучыню, ён быў і будзе нашай пуцяводнай зоркай.

Дзень сьцяга, гэта самая маладое дзяржаўнае сьвята ў Польшчы. Сэйм зацьвердзіў яго ў 2004 годзе. Асноўная мэта сьвята - гэта пашырэньне ведаў пра дзяржаўную сымболіку Польшчы, ды ўмацаваньне нацыянальнай самасьвядомасьці.

Выбар гэтай даты ня быў выпадковым ды мае глыбокае гістарычныя абгрунтаваньне. 2 траўня 1945 года салдаты 1-й польскай дывізіі імя Тадэвуша Касьцюшкі ўзьнесьлі польскі сьцяг над павержаным Бэрлінам.

Акрамя таго, у часы камуністычнай Польшчы ўлада забараняла вывешваць нацыянальныя сьцягі ў дзень 2 траўня. Гэта было зьвязана з тым, што ўлада асьцерагалася праяўленьня грамадзянскай актыўнасьці напярэдадні забароненага ў тыя часы Дня Канстытуцыі.Таксама 2 траўня ў Польшчы адзначаецца Дзень палякаў замежжа.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт