З 2021 г.Эўразьвяз уводзіць забарону на аднаразовыя плястмасавыя вырабы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        21.05.2019 15:49
                    
                                 
                
                
                     Гэтыя вырабы засьмечваюць большасьць пляжаў, мора і акіяны, і складаюць 70 адсоткаў усіх адходаў у моры. 
                
                
                    
                        
pixabay.com/CC0 Creative Commons
                     
                
                
                
               
                
                         Плястыкавыя саломкі і сталовыя прыборы будуць забароненыя ў ЭЗ з 2021 году. Дзяржавы-члены прынялі правілы аб вывадзе з рынку аднаразовых плястмасавых вырабаў. Адной з галоўных мэтаў палажэньняў зьяўляецца памяншэньне колькасьці плястыкавых адходаў.
Якраз гэтыя вырабы з плястыка засьмечваюць большасьць пляжаў, мора і акіяны, і складаюць 70 адсоткаў усіх адходаў у моры. Як правіла, яны прызначаныя для выкарыстаньня толькі адзін раз або на працягу кароткага часу, а затым іх выкідаюць.
Гэта, у прыватнасьці, аднаразовыя талеркі, сталовыя прыборы, саломкі, ватовыя палачкі, і інш..
ЭЗ робіць акцэнт на тое, каб аднаразовыя вырабы вырабляліся з матэрыялаў, якія могуць раскладацца ў большай ступені.
Паводле ацэнак Эўрапейскай камісіі, з гэтымі правіламі сьвет пазьбегне шкоды навакольнага асяродзьдзі, кошт якіх у 2030 годзе будзе прадстаўляць эквівалент 22 млрд эўра.
яс