Logo Polskiego Radia
Print

У Кракаве адбылося паседжаньне крызыснага штабу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.05.2019 12:01
Прадстаўнікі польскага ўраду наведалі пацярпелую ад паводкі Малапольшчу.
Прэм'ер Матэвуш Маравецкі Прэм'ер Матэвуш Маравецкі PAP/Łukasz Gągulski

У Кракаве адбылося паседжаньне крызыснага штабу
Прадстаўнікі польскага ўраду наведалі пацярпелую ад паводкі Малапольшчу.
У Кракаве адбылося паседжаньне крызыснага штабу з удзелам прэм'ера Матэвуша Маравецкага (Mateusz Morawiecki), віцэ-прэм’ера Бэаты Шыдла (Beata Szydło), міністра інфраструктуры Анджэя Адамчыка (Andrzej Adamczyk) й міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Яахіма Брудзіньскага (Joachim Brudziński).
Кіраўнікі паасобных службаў пазнаёмілі прадстаўнікоў ураду са складанай сытуацыяй на поўдні Польшчы, да якой прычыніліся інтэнсіўны дождж і выкліканыя ім паводкі.
Прэм'ер Матэвуш Маравецкі запэўніў, што ўрад дапаможа ўсім пацярпелым.
Пры ліквідацыі наступстваў паводак на поўдні Польшчы працуюць пажарнікі, жаўнеры, Войскі тэрытарыяльнай абароны, а таксама вязьні.
Пасьля заканчэньня паседжаньня крызыснага штабу Матэвуш Маравецкі, Бэата Шыдла й Яахім Брудзіньскі накіраваліся ў пацярпелыя ад паводкі рэгіёны.
Узровень вады ў 10 рэках Малапольшчы перавысіў норму. Ад пачатку інтэнсіўныных ападкаў пажарная служба ў Малапольшчы выяжджала больш за 750 разоў.
аз

У Кракаве адбылося паседжаньне крызыснага штабу з удзелам прэм'ера Матэвуша Маравецкага (Mateusz Morawiecki), віцэ-прэм’ера Бэаты Шыдла (Beata Szydło), міністра інфраструктуры Анджэя Адамчыка (Andrzej Adamczyk) й міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Яахіма Брудзіньскага (Joachim Brudziński).

Кіраўнікі паасобных службаў пазнаёмілі прадстаўнікоў ураду са складанай сытуацыяй на поўдні Польшчы, да якой прычыніліся інтэнсіўны дождж і выкліканыя ім паводкі.

Прэм'ер Матэвуш Маравецкі запэўніў, што ўрад дапаможа ўсім пацярпелым.
Пры ліквідацыі наступстваў паводак на поўдні Польшчы працуюць пажарнікі, жаўнеры, Войскі тэрытарыяльнай абароны, а таксама вязьні.

Пасьля заканчэньня паседжаньня крызыснага штабу Матэвуш Маравецкі, Бэата Шыдла й Яахім Брудзіньскі накіраваліся ў пацярпелыя ад паводкі рэгіёны.

Узровень вады ў 10 рэках Малапольшчы перавысіў норму. Ад пачатку інтэнсіўных ападкаў пажарная служба ў Малапольшчы выяжджала больш за 750 разоў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт