Расея пазбавіць Летуву электрычнасьці на час выбараў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        23.05.2019 17:40
                    
                                 
                
                
                    Гэта адказ Расеі на пляны далучэньня Прыбалтыкі да эўрапейскай энэргетычнай сыстэмы
                
                
                    
                         flickr.com
flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                         Гэта адказ Расеі на пляны далучэньня Прыбалтыкі да эўрапейскай энэргетычнай сыстэмы - паведамляе партал energetyka24.com.
Зараз прыбалтыйскія краіны знаходзяцца ў гэтак званым Кальцу Брэля, які спалучае Беларусь, Расею, Эстонію, Латвію і Летуву ў адну сыстэму, кіраваную з Масквы.
Прыбалтыка будзе падлучана да эўрапейскай энэргетычнай сыстэмы ENTSO-E праз энэргетычны мост LitPol Link, які ідзе праз Польшчу і праз падморскі кабель Harmony Link. Далучэньне плянуецца ажыцьцявіць да 2025 году.
Да часу далучэньня да эўрапейскай сыстэмы балтыскія рэспублікі мусяць прайсьці тэставаньне, якое палягае на часовым адключэньні Летувы, Латвіі і Эстоніі ад суседзяў. Тэрмін вызначаны на чэрвень гэтага году.
Справа ў тым, што цяпер Калінінград атрымлівае электраэнэргію з Расеі праз Летуву. Паводле Масквы, тэставаньне ў Прыбалтыцы ставіць пад пагрозай энэргетычную бясьпеку Калінінграду і ў сувязі з гэтым расейскае кіраўніцтва вырашыла правесьці аналагавае выпрабаваньне раней. Вызначана для гэтага выходныя 25-26 траўня, як раз тады, калі ў Летуве будуць праходзіць  выбары ў Эўрапарлямэнт і выбары прэзыдэнта Летувы. Таму немагчыма выключыць, што ў Летуве ў гэтыя дні адбудзецца татальны збой энэргетычнай сыстэмы.
Energetyka24.com/яс