Польскім гарадам не пагражае затапленьне
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
25.05.2019 12:52
У краіне нармалізуецца сытуацыя пасьля тыдня праліўных дажджоў.
Foto: PAP/Darek Delmanowicz
Паводле інфармацыі дзяжурнага Цэнтра аварыйнага папярэджаньня ў Катавіцэ, на поўдні Польшчы зьменшылася пагроза навадненьня.
У Сылезіі ды Малапольшчы за апошнюю ноч паступалі толькі заявы на адпампоўваньне вады з затопленых падвалаў. Прадстаўнікі Цэнтра заяўляюць, што сытуацыя знаходзіцца пад кантролем.
Найбольш працы па ліквідацыі наступстваў паводкі маюць цяпер ратаўнічыя ды пажарныя службы ў Падкарпацкім ваяводзтве. Апроч іншага яны займаюцца ўмацаваньнем валоў у Сталёвавольскім раёне на рацы Ленг, у Тарнабжэскім раёне на рэках Ленг і Вісла, і ў Мялецкім раёне.
За апошнія содні пажарнікі выяжджалі на ліквідацыю наступстваў навадненьня амаль 800 разоў, у апэрацыях было задзейнічаных амаль 4700 пажарнікаў.
ПР/юл