Прэзыдэнт заступіўся за дзікі статак кароў на захадзе Польшчы
Міністэрства сельскай гаспадаркі плянавала забіць статак дзікіх кароў, якія жывуць ля Дэшчна.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда выказаўся наконт дзікага статка кароў, які пажывае на тэрыторыі гміны Дэшчна (Deszczno), на захадзе Польшчы.
Кіраўнік польскай дзяржавы напісаў у Твітары, што міністар Кшыштаф Арданоўскі (Krzysztof Ardanowski) і галоўны вэтэрынарны лекар Богдан Канопка (Bogdan Konopka) запэўнілі яго, што шукаюць шчасьлівага вырашэньня сытуацыі.
„Я ўпэўнены, што гэткае вырашэньне знойдуць, нягледзячы на тое, што правілы ЭЗ патрабуюць забіць гэтую жывёлу. Паляк умее! Мы скрыжавалі пальцы за статак з Дэшчна!”, - напісаў прэзыдэнт.
Статак 180 кароў у гміне Дэшчна ўжо некалькіх гадоў жыве без ніякай вэтэрынарнай апекі й паступова павялічваецца. Мясцовыя фэрмэры скардзяцца, што каровы пагражаюць сельскім угодзьдзям.
Міністэрства сельскай гаспадаркі плянавала забіць статак, але за яго заступіліся эколягі, якія заяўляюць, што зробяць усё магчымае, каб выратаваць каровы.
аз
Прэзыдэнт Анджэй Дуда выказаўся наконт статка дзікіх кароў, які пажывае на тэрыторыі гміны Дэшчна (Deszczno), на захадзе Польшчы.