Logo Polskiego Radia
Print

Палітычныя зьмены ў Даніі не паўплываюць на будаўніцтва Baltic Pipe

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 19.06.2019 12:44
Гадавая прапускная здольнасьць новага газаправоду мае дасягаць 10 мільярдаў кубічных мэтраў блакітнага паліва й гэта прыклада 60% гадавога спажываньня газу ў Польшчы.
PAP/Darek Delmanowicz

Палітычныя зьмены ў Даніі не паўплываюць на будаўніцтва Baltic Pipe
Baltic Pipe – гэта вялікі інвэстыцыйны праект, які заключаецца ў пракладцы па дну Балтыйскага мора газаправоду з нарвэскага шлейфу да Польшчы. Упаўнаважаны ўрада Польшчы ў справах Стратэгічнай энэргетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі, пераконвае што выбарчыя зьмены ў Даніі не паўплываюць на тэмп будаўніцтва газаправоду.
Пятро Наімскі: Выбары ў Даніі й зьмена дацкага ўраду абсалютна не ўплываюць дадзены інвэстыцыйны праект. Рашэньне аб пракладцы газаправоду ў тым ліку праймалася й дацкімі партнэрамі. У Даніі гэтае рашэньне было прынятае кансэнсусам усіх палітычных сілаў. Мы не бачым аніякіх пагрозаў з гэтага боку.
Паводле графіка, пракладка газаправоду павінна завершыцца 1 кастрычніка 2022 года. Газаправод Baltic Pipe дазволіць Польшчы пазбавіцца энэргетычнай залежнасьці ад Расеі. Гадавая прапускная здольнасьць новага газаправоду мае дасягаць 10 мільярдаў кубічных мэтраў блакітнага паліва й гэта прыклада 60% гадавога спажываньня газу ў Польшчы.
На пачатку чэрвеня ў Даніі адбыліся парлямэнцкія выбары, на якіх перамаглі левацэнтрысты. Кіруючая да гэтага часу лібэральная партыя Venstre атрымала на тры працэнтныя пункты меней галасоў выбарцаў.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт