Logo Polskiego Radia
Print

Лепэр зьдзейсьніў самагубства - пракуратура

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 30.08.2011 17:19
Анджэй Лепэр зьдзейсьніў суіцыд - Генпракуратура Польшчы.

Сьледчыя Генэральнай пракуратуры Польшчы не знайшлі доказаў таго, што да сьмерці палітыка Анджэя Лепэра маглі прычыніцца іншыя асобы. Пра гэта заявіў чальцам Камісіі юстыцыі Сэйму Польшчы прадстаўнік Генпракуратуры Багуслаў Міхальскі. Паводле пракурора, старшыня партыі “Самаабарона” зьдзейсьніў самагубства.
Багуслаў Міхальскі таксама паведаміў, што ў выніку праведзенай судмэдэкспэртызы ў крыві Лепэра ня выкрыты сьляды алькаголю ды іншых хімічных субстанцый. У дадзены момант сьледчыя знаёмяцца з раздрукоўкамі тэлефонных спалучэньняў Лепэра ды яго спадзьвіжнікаў.

Лепэра знайшлі павешаным у варшаўскім офісе партыі “Самаабарона” ў пятніцу, 5 жніўня.
Анджэй Лепэр быў скандальным палітыкам. Гэта не перашкодзіла яму ўвесьці “Самаабарону” ў Сэйм ды заняць пасаду віцэ-прэм’ера. У апошнія гады ён страціў значэньне на палітычнай сцэне, яго партыя амаль распалася, пакінулі супрацоўнікі.
Лепер неаднаразова пазытыўна выказваўся пра сытуацыю ў Беларусі, а таксама пра Аляксандра Лукашэнку, часта быў героям навін беларускіх тэлеканалаў. Пасьля сьмерці палітыка афіцыйны Менск запатрабаваў правядзеньня міжнароднага сьледзтва, якое б высьвятліла яе прычыны.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт