МЗС: Эўрапарлямэнт стаў на бок тэрарыстаў
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
18.02.2012 11:14
Менск абураны рэзалюцыяй, прынятай Эўрапейскім парлямэнтам.
Foto: mfa.gov.by
Рэзалюцыя Эўрапарлямэнта аб прымяненьні сьмяротнай кары ў Беларусі выклікае абурэньне. Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-службы Міністэрства замежных справаў Беларусі, паведаміў БелаПАН.
«Эўрапарлямэнт дэ-факта становіцца на бок тэрарыстаў, некампетэнтна падвяргаючы сумненьню высновы, сьледзтвы й рашэньні беларускага суда па справе аб тэрактах", - гаворыцца ў заяве.
ЭП на пасяджэньні ў Страсбургу 16 лютага аднагалосна прыняў рэзалюцыю, якая асуджае сьмяротныя прысуды абвінавачаным у тэрарызьме Дзьмітрыю Канавалаву і Ўладзіславу Кавалёву й заклікае ўлады Беларусі да абвяшчэньня мараторыя на сьмяротную кару.
У дакумэнце ўтрымліваецца заклік да Аляксандра Лукашэнкі памілаваць Канавалава й Кавалёва. У прынятай рэзалюцыі згадваюцца справаздачы міжнародных праваабарончых арганізацый, зь якіх вынікае, што расьсьледаваньне справы Канавалава й Кавалёва, а таксама суды над імі "не былі справядлівымі", а расьсьледаваньне справы праходзіла з парушэньнем правоў чалавека.
дг