Logo Polskiego Radia
Print

Украіна мае яшчэ аднаго палітвязьня

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 27.02.2012 16:21
Былы міністар унутраных справаў Юры Луцэнка асуджаны на 4 гады турмы.

Фота:
Фота: euronews.net

Былы міністар унутраных справаў Украіны Юры Луцэнка асуджаны на 4 гады турмы з канфіскацыяй маёмасьці. Аднаго зь лідараў “Аранжавай рэвалюцыі” асудзілі за злоўжываньне ўладай і нямэтавае выкарыстаньне сродкаў.

Юры Луцэнка, які працаваў ва ўрадзе асуджанай на 7 гадоў турмы Юліі Цімашэнкі, заявіў пасьля абвяшчэньня вэрдыкту, што не намераны здавацца. “Суд агучыў вэрдыкт, які напісалі палітыкі. Буду даказваць сваю правату як юрыдычнымі, так і палітычнымі мэтадамі,” – заявіў Юры Луцэнка.

Луцэнка атрымаў 4 гады турмы за тое, што ў часы кіраваньня Міністэрствам унутраных справаў незаконна прызначыў даплату да пэнсіі свайму шафёру, а таксама за растрату бюжэтных сродкаў падчас сьвяткаваньня Дня міліцыі ў 2008 і 2009 гадах.

Яшчэ падчас працэсу Луцэнка падкрэсьліваў, што стаў ахвярай помсты цяперашніх уладаў “за іх страх пасьля "Аранжавай рэвалюцыі”, атаксама іх жаданьня “публічна пакараць сваіх праціўнікаў за Майдан і тым самым запалохаць мільёны ўкраінцаў”.

PAP/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт