Logo Polskiego Radia
Print

Патрэбны закон па зваротным іпатэчным крэдыце

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.09.2014 14:57
  • Пульс эканомікі.mp3
У польскім заканадаўстве паняцьце зваротнай іпатэкі не існуе, перасьцерагаюць экспэрты.

Зваротны іпатэчны крэдыт можа быць крыніцай дадатковых даходаў, але варта пачакаць адпаведнага закона, лічаць экспэрты. Нагадваем, надоечы польскі Сэйм прыняў палажэньні датычныя зваротнай іпатэкі.

Аналітык “Home Broker” Марцін Красань тлумачыць, што гэтак званая зваротная іпатэка сапраўды можа быць выратаваньнем для пажылых, адзінокіх людзей.

Тым ня менш, ён рэкамэндуе ўстрымацца з усімі рашэньнямі па гэтай справе да ўвядзеньня адпаведнага заканадаўства.

Марцін Красонь: Пакуль у польскім заканадаўстве гэткага паняцьця не існуе. Зваротная іпатэка, гэта прапанова банкаўскіх установаў і страхавых фірмаў. Гаворка ідзе пра тое, што старэйшая асоба перадае фінансавай установе сваю нерухомую маёмасьць у замен за аднаразовую або штомесячныя выплаты. У гэтай нерухомасьці, доме ці кватэры, яна жыве далей. Пасьля сьмерці ўласьніка нерухомасьць становіцца ўласнасьцю фінансавай установы. Гэта ў сытуацыі, калі спадкаемцы ня купяць гэтай нерухомасьці.

Экспэрт нагадае, што пажылыя людзі маюць таксама іншыя магчымасьці атрыманьня дадатковых сродкаў. Адной зь іх зьяўляецца замена кватэры на меншую.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт