Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве пачаўся новы сэзон канцэртаў музыкі Шапэна

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.05.2019 16:33
  • канцэрт.mp3
У вядомым сталічным парку пачаўся 60-ы сэзон канцэртаў пад адкрытым небам.
Kанцэрт ля помніка Шапэна ў варшаўскім парку Каралеўскія лазенкі. Kанцэрт ля помніка Шапэна ў варшаўскім парку Каралеўскія лазенкі. By Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=35393833

На чарговыя зьвесткі культуры запрашаю праз тыдзень
У Варшаве пачаўся новы сэзон канцэртаў музыкі Шапэна
У вядомым сталічным парку пачаўся 60-ы сэзон канцэртаў пад адкрытым небам.
У варшаўскім парку Каралеўскія лазенкі (Łazienki Królewskie) пачаўся 60-ы сэзон Канцэртаў музыкі Фрыдэрыка Шапэна. Да канца верасьня ў кожную нядзелю а 12.00 і 16.00 можна будзе паслухаць музычныя творы славутага польскага кампазытара. Падчас сёлетняга сэзону выступяць 42 піяністы, між іншым, з Польшчы, Балгарыі, Францыі, Гішпаніі, Японіі, Канады, Расеі, ЗША й Італіі.
Канцэрты музыкі Шапэна ў Каралеўскіх лазенках арганізоўвае „Сталічная эстрада” й Таварыства імя Фрыдэрыка Шапэна. Кожны год у іх прымаюць удзел дзясяткі тысяч слухачоў.
Упершыню канцэрты ля помніка Шапэна былі арганізаваныя ў 1959 годзе, неўзабаве пасьля рэканструкцыі помніка вялікаму польскаму кампазытару.
Праграма канцэртаў даступная на старонцы www.lazienki-krolewskie.pl
аз
Больш у далучаным файле.

У варшаўскім парку Каралеўскія лазенкі (Łazienki Królewskie) пачаўся 60-ы сэзон Канцэртаў музыкі Фрыдэрыка Шапэна. Да канца верасьня ў кожную нядзелю а 12.00 і 16.00 можна будзе паслухаць музычныя творы славутага польскага кампазытара.

Падчас сёлетняга сэзону выступяць 42 піяністы, між іншым, з Польшчы, Балгарыі, Францыі, Гішпаніі, Японіі, Канады, Расеі, ЗША й Італіі.

Канцэрты музыкі Шапэна ў Каралеўскіх лазенках арганізоўвае „Сталічная эстрада” й Таварыства імя Фрыдэрыка Шапэна. Кожны год у іх прымаюць удзел дзясяткі тысяч слухачоў.

Упершыню канцэрты ля помніка Шапэна былі арганізаваныя ў 1959 годзе, неўзабаве пасьля рэканструкцыі помніка вялікаму польскаму кампазытару.
Праграма канцэртаў даступная на старонцы www.lazienki-krolewskie.pl

аз

Больш у далучаным файле.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт