Logo Polskiego Radia
Print

Падпішыцеся дабравольна

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 21.05.2012 13:46
Мытнікі прымушаюць людзей падпісвацца на “Томоженный вестник”.

Беларускія мытнікі памежнага пункту “Бераставіца-Баброўнікі” “настойліва рэкамэндуюць” падпісвацца на іх часопіс “Томоженный вестник”. Асабліва гэтую “кампанію” яны актывізавалі ў апошнія дні, калі ідзе падпіска на беларускія выданьні на другое паўгодзьдзе.

Беларусы, якія вяртаюцца з Польшчы з таварам і прастойваюць у чарзе па 8-10 гадзін, натыкаюцца яшчэ на адну перашкоду. Мытнікі кажуць, што тыя, хто вяртаецца з-за мяжы, добраахвотна павінны падпісацца на іх выданьне. І людзі ў такой сытуацыі падпісваюцца. Калі менчукі спрабуюць спрачацца з мытнікамі, то жыхарам Гарадзенскай вобласьці, якія часьцей езьдзяць на Беласточчыну, прыходзіцца падпісвацца. Некаторыя маюць ужо па 3-5 падпісных квіткоў.

кр/spring96.org.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт