Чырвоную кнігу дапоўняць
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Karolina  Rusinowicz
                        
                        02.06.2012 13:32
                    
                                 
                
                
                    Сёньня ў Чырвоную кнігу Беларусі ўключаны 188 відаў дзікіх жывёл і 293 віды дзікарослых расьлін.
                
                
                
                
               
                
                         Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя рыхтуе новае выданьне Чырвонай кнігі.Навукоўцы рыхтуюць прапановы для абнаўленьня сьпісаў расьлін і жывёл, якія павінны ўвайсьці ў выданьне.
З  Чырвонай кнігі могуць выключыць  белую чаплю, якая "наносіць вялікі ўрон рыбнай гаспадарцы". У выпадку далейшага зьніжэньня колькасьці ў Чырвоную кнігу могуць быць уключаны зайцы й цецерукі.
Сёньня ў Чырвоную кнігу Беларусі ўключаны 188 відаў дзікіх жывёл і 293 віды дзікарослых расьлін. У Беларусі налічваецца 1 тыс. 302 асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі, якія займаюць 7,7% плошчы краіны.
кр/БелаПАН